Форум (лац. forum), грамадскі цэнтр старажытнарымскага горада, дзе праходзілі народныя сходы, урачыстасці, гандлёвыя здзелкі. На Ф. размяшчаліся грамадскія і культавыя будынкі (базілікі, храмы), аркі трыумфальныя, трыумфальныя калоны, манументальныя скульптурныя выявы.

Паведаміць пра недакладнасьць