Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Конан Уладзімір (н. 1934), беларускі філосаф, гісторык, культуролаг, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці эстэтыка (1982). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі, з 1991 загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 за ўдзел у напісанні цыкла калектыўных манаграфій па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваны ў 1973-1980). Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклор, гісторыю і сучасны стан беларускай літаратуры, пытанні фалькларыстыкі і літаратуразнаўства Беларусі, архетыпы і сімвалы беларускага мастацтва, праблемы рэлігіязнаўства. Аўтар прац «Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.)» (1968), «Ад Рэнесансу да класіцызму» (1978), «Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору» (1989), «Святло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы» (1989), «Боская і людская мудрасць: Францыск Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд» (1990), «Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991) і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2022