Культурны капітал, сукупнасць ведаў, практычных навыкаў, якімі валодаюць індывід, сацыяльная група або грамадства ў цэлым. Тэрмін уведзены ў навуковы ўжытак французскім сацыёлагам П.Бурдз'е. Лічыцца, што гэтымі ведамі, навыкамі, якія набываюцца ў працэсе сацыялізацыі і інкультурацыі, людзі могуць карыстацца як своеасаблівымі інвестыцыямі ў сваё ўласнае развіццё. Ёсць людзі, якія валодаюць даволі вялікім К.к. дзякуючы навучанню ў прэстыжных навучальных установах, пастаяннаму наведванню музеяў, бібліятэк, карцінных галерэй, канцэртаў, чытанню кніг, газет, прагляду і праслухоўванню тэле- і радыёперадач, знаёмству з навінамі праз Інтэрнет і г.д., а другая частка грамадства, наадварот, вызначаецца вельмі нізкім узроўнем такога капіталу.

Паведаміць пра недакладнасьць