Мефістофель, адзін з «вечных вобразаў» у сусветнай культуры; у фальклоры і мастацкай творчасці народаў Эўропы спакуснік - д'ябал, што нясе раздор і хаос, сатана ці «бескарыслівы» злы дух, які выпрабоўвае меру боскай магутнасці і маральна-рэлігійную стойкасць чалавека. Сусветную вядомасць атрымаў вобраз М. у эпічнай паэме «Фаўст» І.В.Гётэ, які спакушае Фаўста ўладай, магчымасцю бязмежнага пазнання, зямнымі дабротамі ў абмен на яго душу.