Фаўст, адзін з «вечных вобразаў»; герой нямецкіх народных легенд і твораў сусветнай літаратуры і мастацтва. З'яўляецца сімвалам неўтаймаванага імкнення чалавека да ісціны, дзеля якой ён згодзен ахвяраваць не толькі ўсім дасягнутым у зямным жыцці, але і ўласнай душой. Пра саюз Ф. з Мефістофелем упершыню было расказана ў нямецкай народнай кнізе «Гісторыя пра доктара Фаўста» (16 ст.). Сусветную вядомасць атрымалі «Фаўст» І.В.Гётэ (аднайменная опера Ш.Гуно), а таксама раман «Доктар Фаўстус» Т.Мана.

Паведаміць пра недакладнасьць