«Рамаяна» (санскр. «Сказанне пра Раму»), старажытнаіндыйская эпічная паэма. Створана на санскрыце ў канцы 1-га тыс. да н.э. - пачатку 1-га тыс. н.э. і была прысвечана подзвігам царэвіча Рамы, які з'яўляецца (разам з Крышнай) аб'ектам культу ў вішнуізме. Аўтарства паэмы прыпісваецца індыйскаму мудрацу Вальмікі. Складаецца амаль з 24 тысяч рыфмаваных двухрадкоўяў. У паэме Рама разглядаецца як аватара (ці зямное ўвасабленне) бога Вішну, што закліканы пазбавіць свет ад цара дэманаў-людаедаў (ракшасаў) Раваны ў выніку барацьбы за вызваленне сваёй жонкі Сіты. У сярэднія вякі стала адной са свяшчэнных кніг індуізму. «Р.» - багатая крыніца сюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ў літаратурах розных краін Усходу.

Паведаміць пра недакладнасьць