з'есці
залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
лёгка як абаранак з'есці. Гл. абаранак.
лёгка як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
У месце, як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Гл. цеста.
мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. хлеб.
хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Гл. кот.
вычысціць як конь у жолабе - усё з'есці. Гл. конь.
напіўся вады як з'еў поў бяды. Ваўк. п. Пра адчуванне палёгкі пасля піцця. Federowski, 325.
праўда як сабака сякеру з'еў. Гл. сабака.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
бегаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
(лётаць) уцякаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
гаварыць як дурніцаў з'еўшы. Гл. дурніцы.
лятаць як чорта з'еўшы. Гл. чорт.
распаўзліся як мышы, стог з'еўшы. Гл. мыш.
смяяцца як подмазку з'еўшы. Гл. подмазка.
стаяць як лом з'еўшы (глынуўшы). Гл. лом.
як дзёгцю з'еўшы. Гл. дзёгаць.
як муху з'еўшы. Гл. муха.
як мыла з'еўшы. Гл. мыла.
як чорт жыда з'еўшы. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць