41 Контррэфармацыя, царкоўна-палітычны рух у Эўропе сярэдзіны 16-17 ст. на чале з папствам, накіраваны супраць Рэфармацыі. 42 Контэрфект (польск.), партрэт карціна. 43 Крайчы, службовая асоба, якая наразала (кроіла) закускі і адказвала за сервіроўку стала вялікага князя; пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім.… 44 Крытыцызм, крытычная філасофія, асновай якой з'яўляецца крытыка пазнавальных здольнасцей чалавека. 45 Крытычны рэалізм, кірунак у мастацтве. 46 Крэацыянізм, кірунак у прыродазнаўстве, паводле якога ўзнікненне Сусвету, Зямлі і жыцця ёсць вынік «божага тварэння». 47 Ксілаграфія, гравіраванне па дрэве. 48 Курфюрст, у Свяшчэннай Рымскай імперыі князь (духоўны ці свецкі), за якім было замацавана права выбіраць імператара.