21 Кантар, царкоўны пеўчы ў пратэстанцкіх цэрквах і сінагогах. 22 Канфесія, веравызнанне, прыналежнасць да пэўнай рэлігіі. 23 Канцлер, у Вялікім Княстве Літоўскім начальнік канцылярыі вялікага князя, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі. 24 Канюшы, службовая асоба, якая адказвала за велікакняжацкія табуны і стайні, пазней ганаровы тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. 25 Капелан, 1) Святар каталіцкай капліцы-капэлы. 2) Святар у арміі. 26 Капітул, 1) Калегія святароў пры біскупе ў каталіцкай царкве. 2) Агульны сход сябраў манаскага або духоўна-рыцарскага ордэна. 27 Капуцын, сябра каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 16 ст. як адгалінаванне ордэна францысканцаў. 28 Кардынал, вышэйшае (пасля папы) духоўнае званне ў каталіцкай царкве. 29 Кармеліты, сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў час крыжацкіх паходаў у 12 ст. ў Палесціне на гары Кармель (адсюль назва). 30 Карпарацыя, таварыства, саюз групоўка асоб, аб'яднаных агульнасцю прафесійных або саслоўных інтарэсаў. 31 Картэзіянства, кірунак у філасофіі і прыродазнаўстве 17-18 ст., тэарэтычнай крыніцай якога былі ідэі французскага філосафа-дуаліста Р.Дэкарта (лацінізаванае імя Cartesins… 32 Касмалогія, галіна навукі, якая вывучае Сусвет як цэлае і касмічныя сістэмы як яго часткі. 33 Касмапалітызм, ідэалогія сусветнага грамадзянства ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва, накіраваная супраць феадальнай раздробленасці і вызвалення асобы ад феадальных пут.… 34 Катэхізіс, кароткае выкладанне хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. 35 Кашталян, камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім.