1 Права народаў, галіна рымскага права, якая склалася на аснове звычаяў, у працэсе зносін Рыма з іншымі народамі і міжнароднага выкарыстання. 2 Правідэнцыялізм, тэалагічнае вытлумачэнне гістарычнага працэсу як ажыццяўлення задумы Бога. 3 Правінцыя, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імперыі ў 18 ст. 4 Прагімназія, 4-класная навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расеі. 5 Прагматызм, суб'ектыўна-ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае рэчаіснасць з «вопытам», што задавальняе суб'ектыўныя інтарэсы асобы. 6 Прагматыка, кірунак семіётыкі, які вывучае адносіны паміж знакавымі сістэмамі і тымі, хто імі карыстаецца. 7 Празектар, лекар патолагаанатамічнага аддзялення бальніцы. 8 Пракуратар, прафесійны юрыст, прадстаўнік, давераная асоба. 9 Прамяністыя, легальная патрыятычная арганізацыя студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1820-я гады. 10 Прапедэўтыка, уводзіны да якой-небудзь навукі, падрыхтоўчы ўступны курс. 11 Прасодыя, лінгвістычная сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове. 12 Пратапоп, старшы праваслаўны святар. 13 Працэс 193-х, адзін з буйнейшых палітычных судовых працэсаў у Расеі, які адбыўся 30.10.1877-04.02.1878 у Пецярбургу над часткай удзельнікаў «хаджэння ў народ». 14 Прывілей, у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай заканадаўчы акт, якім вялікія князі ці каралі надавалі асаблівыя правы шляхце, пэўным рэгіёнам, гарадам,… 15 Прысяжны павераны, адвакат на дзяржаўнай службе пры акруговым судзе або судовай палаце ў Расеі ў 1864-1917 г. 16 Прытча, маральнае або рэлігійнае павучанне; малы дыдактычна-літаратурны жанр. 17 Прэдыкат, лагічны выказнік; тое, што ў суджэнні выказваецца пра суб'екта. 18 Прэлат, назва вышэйшага духоўнага саноўніка ў каталіцкіх і пратэстанцкіх цэрквах. 19 Прэсвітэр, святар; у пратэстантызме - выбраны кіраўнік абшчыны, які кіруе ёю разам з пастарам. 20 Прэфект, выкладчык багаслоўя.