1 Рабкевіч Валянцін (15.02.1937, в. Аксаміты Капыльскага р-ну Менскай вобл. - 06.02.1995, Менск), літаратуразнаўца, перакладчык, паэт. Быў звольнены з працы ў 1974 па абвінавачваньні… 2 «Рабочая воля», орган забастовачнага камітэту Воршы. Выдавалася з 1991. Грамадзка-палітычнае выданьне. 3 «Рабочий голос», орган Рабочага Саюзу. Выдаваўся М.Собалям у 1990. 4 Разанаў Алесь (05.12.1947, в. Сялец Бярозаўскага р-ну Берасьцейскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, адзін зь лідэраў вольнадумнага студэнцкага гуртка ў БДУ ў 1968.… 5 «Развал империи», весьнік беларускай групы «Народно-трудового союза»; выйшаў у 1990. Рздакцыйны склад: Д.Ждановіч, М.Енісейскі, А.Лушкін. Грамадзка-палітычнае выданьне.… 6 «Раніца» «Раніца», выданьне Маладэчанскага аддзяленьня БНФ «Адраджэньне». Газэта Р. пачала выходзіць зь 1989. У рэдакцыйны склад уваходзілі А.Капуцкі, А.Цадко.… 7 «Ратуша», выданьне гісторыка-культуралягічнага клюбу «Талака», пэрыядычна выходзіла з 1987-1989 у выглядзе насьценгазэты. Рэдактар - Алесь Суша. 8 «Ратуша» (Магілеў), газэта Магілеўскай Рады БНФ «Адраджэньне». Запачаткаваная ў 1990. У склад рэдакцыі ўваходзілі Н.Рослава, А.Фёдараў. Грамадзка-палітычнае выданьне.