21 Клімат, сукупнасць атмасферных умоў, характэрных для дадзенай мясцовасці. Кантынентальны К. характэрны для аддаленых ад мора тэрыторый буйных кантынентаў; яго… 22 Клон (ад грэч. klon - парастак, галіна), генетычна аднароднае патомства адной асобіны, якое адбылося шляхам бясполага размнажэння. К. могуць быць атрыманы… 23 Клопат аб патомстве, комплекс жыццёва важных, як правіла, генетычна абумоўленых дзеянняў жывёл, якія заключаюцца ў ахове патомства, доглядзе, кармленні і інш.; ажыццяўляецца… 24 Колернасць вады, паказчык аптычнай шчыльнасці вады; залежыць у асноўным ад колькасці гумусных кіслот. 25 Колькасць, К. асобін папуляцыі на адзінку плошчы або аб'ёму. Залежыць ад многіх фактараў: умоў навакольнага асяроддзя, біятычных узаемаадносін, біятычнага патэнцыялу… 26 Краявы эфект, з'ява павышанай відавой разнастайнасці і вялікай колькасці арганізмаў на стыку двух біягеацэнозаў і ў прылягаючых зонах. 27 Кругаварот рэчываў у біясферы, цыклічныя фізічныя, хімічныя і біялагічныя працэсы. Найбольшую ролю адыгрываюць цыклы вугляроду і інш. элементаў (кіслароду, азоту, вадароду, серы і… 28 Крывая росту папуляцыі, лінія, якая графічна паказвае змяненне колькасці або біямасы папуляцыі ў залежнасці ад часу. Найбольш поўнае ўяўленне аб ёй можна атрымаць у тым выпадку,… 29 Крыль (ад гал. kriel - крошка, малыш, драбяза), скопішча рачкоў атрада эўфаўзіевых і бакаплаваў, якімі харчуюцца кіты, ластаногія, рыбы і інш. 30 Крыптафіты (ад грэч. kryptos - тайны, скрыты і phyton - расліна), жыццёвая форма раслін, у якіх пупышкі ўзнаўлення закладваюцца на карэнішчах, клубнях, цыбулінах… 31 Крыясфера (ад грэч. kryos - холад, мароз, лёд), сукупнасць масы лёду і снегу на Зямлі. 32 Крыяфілы (ад грэч. kryos - холад, мароз, лёд і phileo - люблю), арганізмы, якія жывуць у талых водах на паверхні лёду або снегу. Да іх адносяцца аднаклетачныя… 33 Крыяфіты (ад грэч. kryos - холад, мароз, лёд і phyton - расліна), раслінныя арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ў халодных і сухіх умовах. Утвараюць расліннае покрыва… 34 Ксантафілы (ад грэч. xanthos - жоўты і phyllon - ліст), прыродныя пігменты раслінных клетак з групы каратыноідаў. Сустракаюцца разам з хларафілам, які звычайна маскіруе… 35 Ксерафілы (ад грэч. xeros - сухі і phileo - люблю), сухалюбівыя жывёлы, прыстасаваныя да пражывання ў сухіх месцах і здольныя працяглы час абыходзіцца без вады.… 36 Ксерафіты (ад грэч. xeros - сухі і phyton - расліна), расліны, прыстасаваныя да жыцця ў месцах з пастаянным або сезонным дэфіцытам вільгаці (арыдныя зоны). Найбольш… 37 Ксілафагі (ад грэч. xylon - ссечанае дрэва і phagos - пажыральнік), жывёлы, якія кормяцца драўнінай.