1 Газаачыстка, працэс улоўлівання цвёрдых, вадкіх або газападобных забруджвальнікаў з выкідаў у атмасферу. 2 Галабіёнты (ад грэч. hals - соль і bion - які жыве), арганізмы, якія жывуць у перасоленых вадаёмах. 3 Галаклін, зона хуткага ўзрастання салёнасці, якая ніжэй пераходзіць у павольнае і плаўнае змяненне салёнасці ў глыбінных водах. 4 Галапланктон (ад грэч. holos - увесь і planktos - блукаючы), сукупнасць арганізмаў, якія праводзяць усё жыццё ў тоўшчы вады. 5 Галарктычная вобласць (галарктыка; ад грэч. holos - увесь і arktikos - паўночны), фларыстычная і зоагеаграфічная вобласць сушы. Для раслін і жывёл межы Г. в. не супадаюць.… 6 Галафілы (ад грэч. hals - соль і phileo - люблю), жывёлы, якія пражываюць ва ўмовах высокай салёнасці. 7 Галафіты (ад грэч. hals - соль і phyton - расліна), расліны, якія растуць на моцна засоленых глебах па берагах мораў, на саланчаках і да т.п. 8 Гамаятэрмныя жывёлы (ад грэч. homoios - падобны, аднолькавы і therme - цяпло), жывёлы з пастаяннай, устойлівай тэмпературай цела, якая амаль не залежыць ад тэмпературы навакольнага… 9 Гамеастаз (ад грэч. homoios - падобны, аднолькавы і stasis - нерухомасць, стан), здольнасць біялагічных сістэм супрацьстаяць змяненням і захоўваць дынамічнае адноснае… 10 Гаспадар, арганізм, які выкарыстоўваецца паразітам для пражывання, кармлення, аховы або як сродак перамяшчэння. 11 Гаспадар асноўны, від, на якім звычайна паразітуе дадзены від паразітаў. 12 Геабіёнты (ад грэч. ge - Зямля і bion - які жыве), пастаянныя насельнікі глебы. Увесь цыкл іх развіцця праходзіць у глебавым асяроддзі. Тыповымі прадстаўнікамі… 13 Геаксены (ад грэч. ge - Зямля і xenos - чужы, госць), жывёлы, якія калі-нікалі наведваюць глебу для часовага ўкрыцця або прытулку (тараканавыя, некаторыя паўцвердакрылыя,… 14 Геамарфалогія (ад грэч. ge - Зямля і марфалогія), навука аб рэльефе зямной паверхні (сушы, дна акіянаў і мораў), яго паходжанні і гісторыі развіцця. 15 Геасфера (ад грэч. ge - Зямля і sphaira - шар), канцэнтрычныя сферы, якія складаюць Зямлю. Верхняя з іх - атмасфера, затым біясфера і гідрасфера, літасфера, мантыя… 16 Геафізіка, комплекс навук, якія вывучаюць фізічныя ўласцівасці Зямлі ў цэлым і фізічныя працэсы, што адбываюцца ў яе цвёрдых сферах, а таксама ў вадкай (гідрасферы)… 17 Геафілы (ад грэч. ge - Зямля і phileo - люблю), жывёлы, частка цыкла развіцця якіх, часцей адна з фаз, абавязкова праходзіць у глебе. Да іх належыць большасць… 18 Геафіты (ад грэч. ge - Зямля і phyton - расліна), шматгадовыя травяністыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення размешчаны на падземных органах (цыбулінах, карэнішчах,… 19 Гелафілы (ад грэч. helos - балота і phileo - люблю), балотныя жывёлы; часцей за ўсё з'яўляюцца гіграфіламі. 20 Гелафіты (ад грэч. helos - балота і phyton - расліна), балотныя расліны. Гл. Гіграфіты.