1 Радыебіялогія (ад лац. radio - выпраменьваю, распаўсюджваю прамені і біялогія), навука, якая вывучае дзеянне радыеактыўных выпраменьванняў на жывыя арганізмы і іх згуртаванні.… 2 Радыенукліды, нестабільныя радыеактыўныя ізатопы. Характарызуюцца атамнай масай і хуткасцю распаду, якую ацэньваюць перыядам паўраспаду - велічынёй, пастаяннай для… 3 Радыяцыя сонечная, выпраменьванне Сонца электрамагнітнай і карпускулярнай прыроды; асноўная крыніца энергіі для большасці працэсаў, якія адбываюцца на Зямлі. 4 Развіццё згуртавання, паслядоўнае замяшчэнне папуляцый шляхам заканамернага прасоўвання да ўстойлівага стану - клімаксавага. Змена папуляцый адбываецца ў выніку змяненняў… 5 Размеркаванне асобін, прасторавае размяшчэнне асобін у папуляцыі. Адрозніваюць выпадковае, раўнамернае і групавое Р. а. Выпадковае Р. а. назіраецца тады, калі асяроддзе аднароднае… 6 Размнажэнне, здольнасць да ўзнаўлення сабе падобных, уласцівая ўсім жывым істотам. Адрозніваюць дзве формы Р.: бясполае і палавое. Пры бясполым Р. адна бацькоўская… 7 Размяшчэнне, характар размеркавання асобін і папуляцый у біяцэнозе. Бывае раўнамерным, або дыфузным, а таксама групавым. 8 Разнастайнасць відаў, лік відаў у дадзеным згуртаванні або біяцэнозе. 9 Раскладанне, гл. Дэструкцыя. 10 Расліннае згуртаванне, гл. Фітацэноз. 11 Рассяленне, распаўсюджванне жывых арганізмаў на значнай тэрыторыі, каб пазбегнуць перанаселенасці. Напр., маленькія павукі падарожнічаюць на вялікія адлегласці па… 12 Рост папуляцыі, павелічэнне колькасці яе асобін. Вызначаецца як прырост колькасці ў адзінку часу (абсалютная хуткасць росту) або працэнтнае павелічэнне масы ці колькасці… 13 Рыбаводства, 1) галіна жывёлагадоўлі, якая арганізуе на базе натуральных і штучных вадаёмаў развядзенне каштоўных відаў рыб (карпа, белага і пярэстага таўсталобікаў,… 14 Рыпаль (ад лац. ripa - бераг ракі), прыбярэжная частка ракі з найбольш спрыяльнымі для жывых арганізмаў экалагічнымі ўмовамі пражывання (устойлівым грунтам,… 15 Рытуалізацыя (ад лац. ritualis - абрадавы), стандартны сігнальны паводзінскі акт, выкарыстоўваемы жывёламі пры зносінах. Параўн. Біякамунікацыя. 16 Рэакліматызацыя (ад лац. re... - прыстаўка, якая абазначае нанава, назад, зноў і грэч. klima - рэжым надвор'я), развядзенне жывёл, якія некалі жылі ў дадзенай мясцовасці,… 17 Рэатаксіс (ад грэч. rheos - цячэнне і taxis - размяшчэнне), здольнасць арыентавацца па цячэнню. Рачныя жывёлы, як правіла, нязменна арыентуюцца супраць цячэння.… 18 Рэафілы (ад грэч. rheos - цячэнне, паток і phileo - люблю), арганізмы, прыстасаваныя да пражывання ў цякучых водах. Валодаюць здольнасцю процістаяць цячэнню актыўным… 19 Рэгенерацыя біягенных рэчываў, зварот біягенных рэчываў у навакольнае асяроддзе, ваду, глебу з тканак адмерлых жывёл. 20 Рэгуляцыя колькасці папуляцыі, працэсы, якія вызначаюць шчыльнасць папуляцыі і дзейнічаюць па прынцыпу зваротнай адмоўнай сувязі. Пад імі разумеюць толькі кампенсатарныя рэакцыі, якія…