21 Рэдзіны (рэдкалессі), нелясныя ўчасткі, на якіх самкнутасць крон дрэў складае 5-20%, напр., саванна ў тропіках. 22 Рэдуцэнты (ад лац. reducentis - вяртаць), арганізмы, якія харчуюцца арганічнымі рэшткамі і раскладаюць іх да мінеральных злучэнняў (г.ч. бактэрыі і грыбы). Абавязковы… 23 Рэзерваты (ад лац. reservo - захоўваю), агульная назва ахоўваемых тэрыторый - помнікаў прыроды, заказнікаў, запаведнікаў. 24 Рэзістэнтнасць (ад лац. resistance - устойлівы), устойлівасць жывых арганізмаў да дзеяння якога-небудзь пашкоджваючага агента. Мае вялікае экалагічнае значэнне. Напр.,… 25 Рэкультывацыя, штучнае аднаўленне ўрадлівасці глебы і расліннага покрыва пасля іх разбурэння. 26 Рэлікты (ад лац. relictum - рэшткі), жывыя выкапні; віды раслін і жывёл, якія захаваліся вонкава нязменнымі на працягу соцень мільёнаў гадоў, а таксама рэшткі… 27 Рэпеленты (ад лац. repello - адганяю), розныя прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, якія адпуджваюць жывёл (насякомых, грызуноў і інш.). 28 Рэсурсы (ад фр. ressource - дапаможны сродак), каштоўнасць, запасы, магчымасці. Гл. Прыродныя рэсурсы. 29 Рэтарданты, рэгулятары росту і развіцця раслін. 30 Рэхалакацыя (ад грэч. echo - гук, водгалас і лац. locatio - размяшчэнне), выпраменьванне і ўспрыманне адбітых высокачастотных гукавых сігналаў з мэтай выяўлення аб'екта… 31 Рэхалаціраванне, метад вызначэння глыбіні акіяна, заснаваны на адбіцці выпрамененых акустычных хваль. 32 Рэчышча, асноўная, глыбакаводная частка Сусветнага акіяна. Характэрная асаблівасць у тым, што яно перасякаецца шматлікімі падводнымі хрыбтамі і парогамі. Займае…