1 Неабіёнты (інтрадуцэнты), арганізмы, адносна нядаўна занесеныя на разглядаемую тэрыторыю. Могуць быць занесены прыроднымі агентамі або чалавекам. 2 Неатэнія, затрыманне антагенезу або выпадзенне дарослай стадыі з цыкла развіцця. У гэтым выпадку асобіны размнажаюцца ў лічынкавай або ювенільнай стадыі: некаторыя… 3 Неаэндэмікі, маладыя віды, якія яшчэ не паспелі пашырыць свой арэал. Узнікаюць як вынік відаўтваральных працэсаў пры інтрадукцыі відаў у новыя для іх экалагічныя… 4 Нейстон (ад грэч. neustos - які плавае), згуртаванне планктонных арганізмаў, якія насяляюць паверхневую плёнку вады (гіпанейстон) або яе паверхню (эпінейстон).… 5 Нейтралізм, суіснаванне дзвюх папуляцый, якое не адбіваецца ні на адной з іх. Адна з форм міжвідавых узаемаадносін. 6 Некрафагі (ад грэч. nekros - мёртвы і фаг), трупаеды; жывёлы, якія кормяцца трупамі жывёл. Н. з'яўляюцца жукі-магільшчыкі, некаторыя птушкі (сцярвятнікі, грыфы)… 7 Некроз (ад грэч. nekros - мёртвы), адміранне клетак тканак у жывым арганізме. Н. папярэднічаюць незваротныя фізіялагічныя і біяхімічныя змяненні, якія ўзнікаюць… 8 Нектон, сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у тоўшчы вады і здольныя актыўна перасоўвацца, пераадольваючы сілу цячэння; у асноўным гэта пелагічныя рыбы і буйныя…