1 Фіёрд (ад нарв. fjord), доўгі вузкі марскі заліў з высокімі або абрывістымі берагамі. 2 Фізіялагічныя рытмы, змяненні інтэнсіўнасці і характару працэсаў, якія перыядычна паўтараюцца і праходзяць унутры клеткі, органа, цэлага арганізма. З'яўляюцца асновай большасці… 3 Фіксацыя азоту (ад лац. fixus - трывалы, замацаваны), біялагічная асіміляцыя атмасфернага азоту з утварэннем азотзмяшчальных рэчываў, ажыццяўляемая некаторымі бактэрыямі… 4 Філабіёнт, арганізм, які жыве ў кронах дрэў і хмызнякоў. 5 Філагенез (ад грэч. phylon - род, племя і генез), працэс гістарычнага развіцця жывых арганізмаў як у цэлым, так і асобных таксанамічных груп: царстваў, тыпаў, класаў,… 6 Філапатрыя (ад грэч. philopatria - любоў да айчыны), імкненне асобіны вярнуцца да месца свайго пражывання або заставацца ў ім. 7 Фільтратары, водныя арганізмы, якія харчуюцца дробнымі завіслымі рэчывамі, што адцэджваюцца з вады праз складаную сістэму харчовых органаў, прыстасаваных для фільтрацыі.… 8 Фіта... (ад грэч. phyton - расліна), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да раслін або навукі аб раслінах (батанікі). 9 Фітабентас, сукупнасць раслінных арганізмаў, якія жывуць на дне вадаёмаў. 10 Фітагармоны, гармоны раслін; арганічныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца вышэйшымі раслінамі і дзейнічаюць у вельмі малых колькасцях. 11 Фітамаса, сумарная маса ўсіх раслінных арганізмаў у любым прыродным згуртаванні. У наземных згуртаваннях Ф., як правіла, большая, чым заамаса, у водных - наадварот,… 12 Фітанцыды (ад фіта... і лац. caedo - забіваю), утвараемыя раслінай біялагічна актыўныя рэчывы, якія забіваюць або прыгнятаюць рост і развіццё мікраарганізмаў. Адыгрываюць… 13 Фітапланктон (ад фіта... і грэч. planktos - блукаючы), сукупнасць мікраарганізмаў, якія адносяцца да прадстаўнікоў расліннага свету і жывуць у завіслым стане ў вадзе.… 14 Фітатаксін, таксічнае для раслін рэчыва, здольнае парушыць іх метабалізм. 15 Фітафагі (ад фіта... і грэч. phagos - які пажырае), жывёлы, якія кормяцца раслінамі. Да іх адносяць усіх расліннаедных жывёл наземных і водных экасістэм. 16 Фітацэналогія, раздзел геабатанікі і біягеацэналогіі, які вывучае раслінныя згуртаванні. 17 Фітацэноз, расліннае згуртаванне або сукупнасць раслін на пэўным участку зямной паверхні. Гэта дынамічная сістэма, якая змяняецца на працягу года і па гадах.