1 Багацце віду, колькасць асобін на адзінку плошчы або аб'ёму займаемай прасторы. Паказчык выкарыстоўваецца для ацэнкі ролі асобных відаў у відавой структуры біяцэнозу.… 2 Багна, моцна пераўвільготненая мясцовасць з зараснікамі трыснягу і інш. вільгацелюбівай расліннасцю. 3 Бактэрыцыды (бактэрыцыдныя рэчывы; ад грэч. bakterion - палачка і лац. caedo - забіваю), рэчывы, якія забіваюць бактэрый і інш. мікраарганізмаў, затрымліваюць іх… 4 Банка (водмель), участак марскога дна, над якім глыбіня мора значна меншая за глыбіні, што акружаюць яго. У раёне Б. развіваецца багаты жывёльны свет. Шырока… 5 Барэальная вобласць (ад лац. borealis, ад грэч. boreas - паўночны), зоагеаграфічная вобласць Сусветнага акіяна, якая займае прамежкавае становішча паміж Арктычнай і Трапічнай… 6 Басейнавыя інспекцыі тэрытарыяльныя, ажыццяўляюць кантроль за рацыянальным выкарыстаннем і аховай водных рэсурсаў у межах пэўных тэрыторый. 7 Батыбіёнты (ад грэч. bathys - глыбокі і bios - жыццё), марскія арганізмы, якія жывуць у тоўшчы вады на вялікіх глыбінях (ад 500 м). 8 Батыграфічная крывая (ад грэч. bathys - глыбокі і grapho - пішу), частка гіпсаграфічнай крывой, якая характарызуе распаўсюджанасць розных глыбінь дна акіяна або мора. Гл.… 9 Батыметрыя, вымярэнне глыбінь акіянаў, мораў і інш. водных аб'ектаў спецыяльнымі прыборамі розных сістэм. 10 Батыпелагіяль (ад грэч. bathys - глыбокі і лац. pelagos - адкрытае мора), водная тоўшча, якая знаходзіцца паміж глыбінямі ад 200 да 3000 м. 11 Батыскаф (ад грэч. bathys - глыбокі і skaphos - судна), глыбакаводны самаходны апарат для акіянаграфічных і інш. даследаванняў дна мораў і акіянаў. 12 Батыяль (батыяльная зона; ад грэч. bathys - глыбокі), зона марскога дна, якая адпавядае кантынентальнаму схілу (ад 200-600 да 3000 м).