21 Водаахоўныя лясы і лясныя насаджэнні, палосы і масівы лесу прыроднага або штучнага паходжання вакол вадаёмаў, якія захоўваюць і ствараюць для засцярогі берагоў ад разбурэння ветрам і патокамі… 22 Водаачыстка, комплекс тэхналагічных працэсаў, накіраваных на давядзенне якасці вады, якая паступае ў водаправодную сетку з крыніц водазабеспячэння, да вызначаных… 23 Водазабеспячэнне, метады і спосабы пошуку водакрыніц і падачы вады спажыўцам. Ажыццяўляецца будаўніцтвам вадасховішчаў, трубаправодаў і інш. інжынерных збудаванняў, якія… 24 Водазатрыманне, комплекс агратэхнічных, гідратэхнічных і лесамеліярацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на назапашванне вільгаці ў глебе, рэгуляванне паверхневага сцёку… 25 Водакарыстанне, выкарыстанне водных аб'ектаў, якія знаходзяцца ў выключнай уласнасці дзяржавы, для задавальнення патрэб насельніцтва і народнай гаспадаркі ў вадзе. … 26 Водападрыхтоўка, паляпшэнне якасці прыродных вод, якія выкарыстоўваюцца для тэхналагічных мэт (забеспячэнне вадой паравых і вадагрэйных катлоў і г.д.). 27 Водаспажыванне, расходаванне вады, якая падаецца для задавальнення патрэб насельніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш. водаспажыўцоў. 28 Воднае заканадаўства, комплекс прававых норм, якія рэгулююць парадак выкарыстання і аховы водных рэсурсаў. 29 Водная гаспадарка, галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца выкарыстаннем паверхневых і падземных вод для розных галін эканомікі, іх аховай, а таксама барацьбой са шкодным… 30 Водная эрозія, працэс разбурэння (змыў і размыў) глебы і падсцілаючых парод патокамі дажджавых і талых вод, перамяшчэння прадуктаў разбурэння і іх пераадкладання. Прыводзіць… 31 Водны баланс, колькаснае супастаўленне ўсіх відаў прыходу, расходу і змянення запасаў вады ў межах якой-небудзь тэрыторыі за адпаведны адрэзак часу. 32 Водны кадастр, сістэматызаваны звод звестак аб водных аб'ектах, водных рэсурсах, водакарыстальніках, рэжыме якасці і скарыстання вады. 33 Водны кодэкс, адзіны сістэматызаваны заканадаўчы акт, які змяшчае нормы права па ахове і выкарыстанню водных рэсурсаў. 34 Водныя жывёлы (гідрабіёнты), арганізмы, усё жыццё якіх праходзіць у вадзе. 35 Водныя расліны, расліны, якія растуць у вадзе. Адрозніваюць гідрафіты - апушчаныя ў ваду толькі ніжняй часткай, і гідатафіты - цалкам або большай часткай сваёй апушчаныя… 36 Водныя рэсурсы, усе прыгодныя для выкарыстання ў народнай гаспадарцы воды рэк, азёр, каналаў, вадасховішчаў, мораў, акіянаў, падземныя воды, глебавая вільгаць, вада… 37 Возера, кантынентальны стаячы вадаём. Біёта В. залежыць ад плошчы паверхні і глыбіні вадаёма, хімічнага саставу вады, кліматычных умоў рэгіёна. Гэтыя фактары… 38 Востраў, участак сушы, абкружаны вадой. 39 Выжыванне, здольнасць арганізмаў перажываць неспрыяльныя фактары асяроддзя. Сярэдняя для папуляцыі верагоднасць захавання асобін кожнага пакалення за пэўны прамежак… 40 Выміранне, працэс, які суправаджаецца затрымкай размнажэння і павышанай смяротнасцю. Вядзе да скарачэння колькасці папуляцыі. Вядомы выпадкі поўнага вымірання класаў…