На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    ё, дзеясл. Ёсць.
    Ці ў цябе тыбака ё? Эге, ё! Кокатава Мсцісл. У мяне ё многа грошы. Слаўнае Мсцісл. Ё ў мяне сістра, лет ні дырысла, // Тая мяне ні пускала. З нар. песні.
  2. 2
    ёдка, прысл. Холадна і вільготна.
    Ны дваре дужа ёдка, ныпряні кажух. Маластоўка Краснап. Сеньні дужа ёдка. Кісялёва Буда Краснап.
  3. 3
    ёкат, -у, м. Іката, ікаўка [і якатанне], стогн.
    Прамерз я, дык ёкыт прыняў - ніяк ні магу ўстрымацца. Негін Касцюк.
  4. 4
    ёкаць, дзеясл. Ікаць.
    Мне як станіць холадна, дык і пачынаеш ёкаць. Канічы Касцюк.
  5. 5
    ёкыт, -у, м. Іката, стогн, якатанне.
    Ня столькі тэй болі, як ёкыту. Залесавічы Крыч.
  6. 6
    ёлка, -і, ж. Елка, ель.
    Нардом абторкылі ёлкымі. Маластоўка Краснап. Узыбраўся на ёлку ды лумаіць веткі. Паўлавічы Клім.
  7. 7
    ёлкій, прым. Ёлкі, прагорклы.
    Масла ёлка, есьць ня можна. Брылёўка Краснап.
  8. 8
    ёлкьісьць, -і, ж. Ёлкасць, гарката [прагоркласць].
    На мой смак, у етым масьлі ёсьць ёлкысьць: нясьвежыя яно. Лешчынка Мсцісл.
  9. 9
    ёлуп, -а, м. Ёлуп, дурань.
    Ёлуп ты сьляпы, куды ты прэсься? Парадзіна Мсцісл. Што ты, ёлуп, рот разьзявіў - варона ўляціць! Сохана Мсцісл.
  10. 10
    ёлупінь, -пня, м. Ёлуп, дурань.
    Разі ты зьдзелыіш, як людзі, ёлупінь бізгаловый. Высокі Бор Краснап.
  11. 11
    ёлычка, -і, ж.
    1. Памянш. ад ёлка.
    2. бат. Хвошч палявы.
    Зь етыга туўкачыка вырысьціць ёлычка. Хвёдараўка Краснап.
  12. 12
    ёмка, прысл. Ёмка [зручна].
    Няёмка нейк у руках дзіржаць: усё выкручвыіцца. Залачова Мсцісл.
  13. 13
    ёмкій, прым. Ёмкі [зручны].
    Грабільніца няёмкыя. Хвёдараўка Краснап.
  14. 14
    ён, яго, займ. Ён.
    Ён памеўся прыехаць як жа ня прыедзе? Палуж Краснап. Ён дужа па многа есьць. Слаўнае Мсцісл. Там Міхасічка йдзець, // А ён бабу вядзець. З нар. песні, М.Г. 1.
  15. 15
    ёрзыць, дзеясл. Ёрзаць, неспакойна сядзець.
    Дос табе ёрзыць, ніпаседа, хуць бы ты троху пысядзеў спакойна. Лешчынка Мсцісл.
  16. 16
    ёсьць, дзеясл. Ёсць.
    Ёсьць у мяне бацька й матка. Сохана Мсцісл. Цяпер рэдка ўжо носюць пістоны, алі ж ёсьць. Палуж Краснап. Ці ёсьць у вас чорныя гузікі? Ёсьць. Навашоўкі Раснян.
  17. 17
    ёўня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне] з печчу, дзе сушацца снапы.
    Наша ёўня сушыць хырашо і ўмішчаіць пяцьсот снапоў. Канічы Касцюк. Зачыні ёўню. Вародзькава Крыч. Наша ёўня бальшая, там можна столькі пасушыць снапоў, што за дзень не змалоціш. Пірагова Мсцісл.

Паведаміць пра недакладнасьць