 |
На ваш запыт знойдзены 16 артыкулаў
-
юга, -і, ж. Яга.
Юга старыя, дакуль мыўчала. Бяседавічы Хоцім. Ты ўжо сядзі, юга старыя. Слабода Крыч.
-
Юда, -ы, м. Юда; здраднік, прадажнік.
Юда ты, прыдажнік! Ты чылавека ні за што ўтапіў. Зарубец Крыч.
-
юдацкій, прым. Юдашскі [здрадніцкі].
Паступык юдацкій, нечыга скызаць, чэсный чылавек так бы ні пыступіў. Б.Хутары Краснап.
-
Юлічка, -і, ж. Уласнае імя, памянш. ад Юлька.
Ці чула ты, Юлічка, што пры цябе людзі гамоняць? Нізькі Касцюк.
-
Юлька, -і, ж. Уласнае імя Юлія.
Жаніся, бяры Юльку Васілёву, будзя добрыя жонка. Азерцы Клім.
-
юныш, -а, м. Юнак.
Ты йшчэ юныш, мала чаго йшчэ ведыіш. Палуж Краснап.
-
юпка, -і, ж. Спадніца.
Просі шаўцы пашылі юпку. Гібалы Касцюк. Баба надзела новую юпку. Машавая Бялынкав. Ікая красівыя ў цябе юпка. Гусарка Клім.
-
юр, -у, м. Юр [гіз].
У цябе адзін юр на ўме; усё з дзіўчатымі б заігрываў. Слаўнае Мсцісл.
-
юріць, дзеясл. Юрыць, хацець, прагнуць.
Ён юріць жаніцца, а бацька ня хочыць, што йшчэ мылады. Слаўнае Мсцісл.
-
Юрка, -і, м. Уласнае імя Юрый.
Цітаў Юрка забіў зайца. Сохана Мсцісл.
-
юрнуць, дзеясл. Сцебануць, выцяць.
Змоўкні! Ато калі юрну пугуй, дык аж патскочыш. Кокатава Мсцісл.
-
юрок, юрка, м. Кароценькая палачка з дзірачкамі ў абодвух канцах для звівання ў клубок нітак.
Вазьмі юрок ды змытай етыя ніткі. Журбін Бялынкав. Юрком лаўчэй мытаць ніткі. Хвёдараўка Краснап. Удзень мне нітку ў юрок, ато я ня віджу, а мне нада мытаць ніткі на клубок. Крычаў. Бяз юрка кепска ніткі мытаць, у рукі рэжыць. Буда Рагатая Мсцісл.
-
Юрычка, -а, м. Уласнае імя, памянш. ад Юрый.
Юрычка, дзівяцігадовы хлопчык, служыў пыдпаскым у пастуха. Сохана Мсцісл.
-
юс, выкл. Юсь (вокрык на свіней).
Юс! Каб вас воўк - усі грады парылі. Арцёмаўка Міласл.
-
юха, -і, ж. Юха, кроў.
Адыдзі, бо калі дам, дык юхаю бальесься! Белы Камень Бялынкав.
-
юшка, -і, ж.
1. Юшка, кружок, якім зачыняюць комін. Ці заложына юшка? Нешта ў хаці халодна. Машавая Бялынкав. Зачыні юшкай комін, ато гром грыміць. Зоры Чэрык. 2. Юшка, навар з мяса або рыбы. Мяса з міскі павыцягвалі, а юшка зыстылася. Гібалы Касцюк. Зварілі мы тыраноў, дык юшка ат іх дужа солна; нада було з кардохлімі зваріць. Арцёмаўка Міласл.
|
 |