На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    юр, -у, м. Юр [гіз].
    У цябе адзін юр на ўме; усё з дзіўчатымі б заігрываў. Слаўнае Мсцісл.
  2. 2
    юріць, дзеясл. Юрыць, хацець, прагнуць.
    Ён юріць жаніцца, а бацька ня хочыць, што йшчэ мылады. Слаўнае Мсцісл.
  3. 3
    Юрка, -і, м. Уласнае імя Юрый.
    Цітаў Юрка забіў зайца. Сохана Мсцісл.
  4. 4
    юрнуць, дзеясл. Сцебануць, выцяць.
    Змоўкні! Ато калі юрну пугуй, дык аж патскочыш. Кокатава Мсцісл.
  5. 5
    юрок, юрка, м. Кароценькая палачка з дзірачкамі ў абодвух канцах для звівання ў клубок нітак.
    Вазьмі юрок ды змытай етыя ніткі. Журбін Бялынкав. Юрком лаўчэй мытаць ніткі. Хвёдараўка Краснап. Удзень мне нітку ў юрок, ато я ня віджу, а мне нада мытаць ніткі на клубок. Крычаў. Бяз юрка кепска ніткі мытаць, у рукі рэжыць. Буда Рагатая Мсцісл.
  6. 6
    Юрычка, -а, м. Уласнае імя, памянш. ад Юрый.
    Юрычка, дзівяцігадовы хлопчык, служыў пыдпаскым у пастуха. Сохана Мсцісл.

Паведаміць пра недакладнасьць