 |
На ваш запыт знойдзены 37 артыкулаў
-
фабрыка, -і, ж. Фабрыка.
Трапушнік зьбіраець трапкі і адпраўляець іх ны фабрыку. Міцькаўшчына Мсцісл.
-
файна, прысл. Добра, прыгожа.
Твой сьпінжак файна пашыт. Канахоўка Клім.
-
файный, прым. Добры, прыгожы.
Во файный замочык, і заклёпык ня відна. Хвёдараўка Краснап.
-
фальбоны, -аў, мн. л. Фальбоны.
Дзяўчына пашыла сабе з фальбонымі сукенку. Машавая Бялынкав.
-
фаля, -і, ж. Дама, назва карты.
Ета мыя трафовыя фаля, а ў цябе была бубновыя. Горня Хоцім.
-
фантніна, -ы, ж. Хусціна.
Дай мне якую фантніну накрыцца ад мух. Куркаўшчына. Мсцісл.
-
фанты, -ыў, мн. л. Фанты, гульня.
Дывайця будзім гуляць у фанты. Шарэйкі Касцюк.
-
фарба, -ы, ж. Фарба.
Навошта табе столькі фарбы, што ты будзіш фарбуваць? Ушакі Чэрык.
-
фарботы, -ыў, мн. л. Вязаныя ручным спосабам карункі.
Я зьвізала фарботы к абрусу. Буліна Касцюк. Кохта з фарботамі. Камароўка Крыч. Дзяўчына візала фарботы. Курманава Мсцісл.
-
фарбываць, дзеясл. Фарбаваць.
Думаю занесьць к сінельніку фарбываць спадніцу. Ушакі Чэрык. Хацела фарбываць пряжу, ды фарбы німа ў кыпірацыі. Мсціслаў.
-
фарнабікс, -у, м. Праборка, пагроза.
Дай яму за ета фарнабіксу, штоб ён памітываў. Сутокі Мсцісл. Я табе калі дам фарнабіксу, дык ты й сваіх ні пызнаеш. Куркаўшчына Мсцісл.
-
фасоля, -і, ж. бат. Фасоля.
Ны гародзе расьце фасоля і гарох. Залессе Касцюк.
-
фацера, -ы, ж. Кватэра.
Завёз хлопчыка ў горыд вучыцца і пыставіў ны фацеру ды знакомых. Парадзіна Мсцісл.
-
Федзя, -і, м. Уласнае імя, памянш. ад Фёдар.
У Федзі ёсьць харошыя карцінкі. Шарэйкі Касцюк.
-
Фёдыр, -а, м. Уласнае імя Фёдар.
Змусьціцель ты, Фёдыр, майго хлыпца зьвёў, у дваре ня можыць і часу быць. Канічы Касцюк.
-
Фёкла, -ы, ж. Уласнае імя Фёкла.
Пёклу ў школі вучыціль завець Фёкла. Міцькаўшчына Мсцісл.
-
фігура, -ы, ж.
1. Фігура, выверт бараною, які робяць на паласе, калі канчаюць баранаваць. Дос ужо скырадзіць, дзелый фігуру і паедзім! Хвёдараўка Краснап. 2. Фіга. На табе фігуру за ета! Брылёўка Краснап.
-
філепіца, -ы, ж. Мокры снег з ветрам.
Ны дваре тыкая філепіца, што проста вочы заліпляя. Барысавічы Клім.
-
філёнка, -і, ж. Філёнка, палавінка дзвярэй.
У дзьверы адна філёнка гатова, цяпер другую буду дзелыць. Журбін Бялынкав.
-
філёнчыстый, прым. Філёнчасты, зроблены з філёнак, на дзве палавіны.
У хаці ў яго філёнчыстыя дзьверы - сам масьцір, ды дзіва што зьдзелыў. Хвёдараўка Краснап.
|
 |