На запыт знайшлося 37 артыкулаў

  1. 21
    фіранка, -і, ж. Фіранка.
    Прыбрала хату, мост вымыла, чыстыя фіранкі павесіла. Пірагова Мсцісл. Фіранкі ўжо гразныя на вокнах, нада іх памыць. Барысавічы Клім.
  2. 22
    флячкі, -ыў, мн. л. Піражкі, начыненыя фаршам з кішак.
    Я дужа люблю флячкі, ды кішок німа, німа з чаго зрабіць. Залессе Касцюк.
  3. 23
    фольварк, -а, м. Фальварак, невялікі маёнтак.
    У фольварку новы рындатыр. Нашкавічы Мсцісл.
  4. 24
    форма, -ы, ж. Форма.
    Надзівай лапці на сугакі, каб мелі харошую форму. Слаўнае Мсцісл.
  5. 25
    франт, -а, м. Франт, зухаваты хлапец.
    Янка, як адзеўся, дык проста франт. Палуж Краснап.
  6. 26
    франтон, -а, м. Франтон.
    Будзім пуню рубіць у лімягі з франтоным. Брылёўка Краснап.
  7. 27
    фрэнч, -а, м. Фрэнч, пінжак адмысловага крою.
    Хлопіц жаніцца задумаў - пашыў сабе файны фрэнч. Дарагая Крыч.
  8. 28
    фуганіць, дзеясл. Габляваць фуганкам.
    Што ён там фуганя? Хвёдараўка Краснап. Дошкі на дзьверы нада фуганіць. Канахоўка Клім.
  9. 29
    фуганык, -нка, м. Фуганак, вялікі гэбаль.
    Пыдай сюды фуганык, нада дошкі пафуганіць. Хвёдараўка Краснап.
  10. 30
    фукнуць, дзеясл. Фукнуць, дзьмухнуць.
    Пылажы ны далонь ету пушынку, фукні, дык іна і пыляціць. Ушакі Чэрык.
  11. 31
    фукульцяпіста, прысл. Спрытна.
    Фукульцяпіста ета ў яго вышла. Хвёдараўка Краснап.
  12. 32
    фукульцяпістый, прым. Здольны, спрытны.
    Ён хлопіц дужа фукульцяпістый. Вербеж Чэрык. Ат! Ён нейкій ні фукульцяпістый, нічога ня ўмея. Хвёдараўка Краснап.
  13. 33
    фурман, -а, м. Фурман.
    Нынялі сабе фурмына ехыць ны станцыю. Сохана Мсцісл.
  14. 34
    фуртавіна, -ы, ж. [Мяцеліца], пурга, завея, бура.
    Ны дваре нейкыя фуртавіна ўзьнілася, проста носа высунуць нільзя. Палуж Краснап.
  15. 35
    фуфайка, -і, ж. Вязаная цёплая кашуля.
    Надзень фуфайку, цяплей будзець. Клімавічы.
  16. 36
    фыбра, -ы, ж. Малярыя.
    У мяне, верна, фыбра - нешта то холадна, то жарка робіцца. Мсціслаў.
  17. 37
    фэ, выкл. Фэ.
    Фэ! Тухліць падлаю. Старае Сяло Мсцісл.
12

Паведаміць пра недакладнасьць