На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    фуганіць, дзеясл. Габляваць фуганкам.
    Што ён там фуганя? Хвёдараўка Краснап. Дошкі на дзьверы нада фуганіць. Канахоўка Клім.
  2. 2
    фуганык, -нка, м. Фуганак, вялікі гэбаль.
    Пыдай сюды фуганык, нада дошкі пафуганіць. Хвёдараўка Краснап.
  3. 3
    фукнуць, дзеясл. Фукнуць, дзьмухнуць.
    Пылажы ны далонь ету пушынку, фукні, дык іна і пыляціць. Ушакі Чэрык.
  4. 4
    фукульцяпіста, прысл. Спрытна.
    Фукульцяпіста ета ў яго вышла. Хвёдараўка Краснап.
  5. 5
    фукульцяпістый, прым. Здольны, спрытны.
    Ён хлопіц дужа фукульцяпістый. Вербеж Чэрык. Ат! Ён нейкій ні фукульцяпістый, нічога ня ўмея. Хвёдараўка Краснап.
  6. 6
    фурман, -а, м. Фурман.
    Нынялі сабе фурмына ехыць ны станцыю. Сохана Мсцісл.
  7. 7
    фуртавіна, -ы, ж. [Мяцеліца], пурга, завея, бура.
    Ны дваре нейкыя фуртавіна ўзьнілася, проста носа высунуць нільзя. Палуж Краснап.
  8. 8
    фуфайка, -і, ж. Вязаная цёплая кашуля.
    Надзень фуфайку, цяплей будзець. Клімавічы.

Паведаміць пра недакладнасьць