81 Маркаў Андрэй Андрэевіч (Марков Андрей Андреевич; 14.06.1856-20.07.1922), расейскі матэматык. Асноўныя працы па тэорыі лікаў (ланцужкі М.), тэорыі імавернасцяў (Маркава ланцуг,… 82 Маціясевіч Юрый Уладзіміравіч (Матиясевич Юрий Владимирович; н. 02.03.1947), расейскі матэматык. Асноўныя працы па матэматычнай логіцы. Даказаў (1970) алгарытмічную неразвязальнасць… 83 Мінкоўскі Герман (Minkowski Hermann; 22.06.1864-12.01.1909), нямецкі матэматык і фізік беларускага паходжання, праф. універсітэтаў у Боне (1893), Кёнігсбергу (1894), Цюрыху… 84 Монж Ґаспар (Monge Gaspard; 10.05.1746-28.07.1818), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1780), адзін з заснавальнікаў і праф. Політэхнічнай школы ў Парыжы (1794).… 85 Муаўр Абрахам дэ (Moivre Abraham de; 26.05.1667-27.11.1754), ангельскі матэматык. М. знайшоў (1707) правілы (гэтак званую Муаўра формулу) падвышэння да n-й ступені і здабывання… 86 Нёпэр Джон (Napier John; 1550-04.04.1617), шатландскі навуковец. Стваральнік алгарытмаў, дзеянняў над імі і іх дастасаванняў. Напісаў кнігу «Апісанне дзіўнай табліцы… 87 Нойман Джон (Янаш) фон (Neumann John (Janos) von; 28.12.1903-08.02.1957), амерыканскі матэматык, акад. Нацыянальнай АН ЗША (1937), праф. (1933) Прынстанскага інстытута перспектыўных… 88 Ньютан Айзэк (Newton Isaac; 04.01.1643-31.03.1727), ангельскі матэматык і фізік, які стварыў тэарэтычныя асновы механікі і астраноміі, адкрыў закон сусветнага прыцягнення,… 89 Ойлер Леанард (Euler Leonhard; 04.04.1707-18.09.1783), нарадзіўся ў Швейцарыі, працаваў у Расеі (1727-1741) і (1766-1783) і Германіі (1741-1766), матэматык, механік… 90 Пантраґін Леў Сямёнавіч (Понтрягин Лев Семёнович; 03.09.1908-03.05.1988), расейскі матэматык, акад. АН СССР (1958). Асноўныя працы па тапалогіі (Пантрагіна дуальнасці прынцып)… 91 Парсэваль Марк Антуан (Parseval Marс Antoin; 27.04.1755-16.08.1836), французскі матэматык. Галоўныя працы П. належаць да дыферэнцыяльных раўнанняў і тэорыі функцый рэчаіснай… 92 Паскаль Блез (Pascal Blaise; 19.06.1623-19.08.1662), французскі навуковец. Працы па тэорыі лікаў, алгебры, тэорыі імавернасцяў. Знайшоў метад вылічэння біномных каэфіцыентаў… 93 Пірсан Карл (Чарлз) (Pearson Karl (Charles); 27.03.1857-27.04.1936), ангельскі матэматык, біёлаг, філосаф, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1896), праф.… 94 Піфагор (Пітагор) Самоскі (Πυθαγόρας; 570 - каля 500 да н.э.), старажытнагрэцкі навуковец. У галіне матэматыкі П. прыпісваюць сістэматычнае ўвядзенне доказаў у геаметрыю, пабудову… 95 Платон (Плятон) (Πλατων; 428 ці 427 да н.э. - 348 ці 347), старажытнагрэцкі навуковец. Адзін з заснавальнікаў логікавага метаду разважанняў ад супрацьлеглага… 96 Пталамей (Пталямей) Кляўдыюс (Πτολεματος Κλαυδιος; прыблізна 100-178), старажытнагрэцкі навуковец. У 13 кнігах «Альмагест» заклаў пачаткі па просталінейнай і сферычнай трыганаметрыі,… 97 Пўанкарэ Жуль Анры (Poincaré Jules Henri; 29.04.1854-17.07.1912), французскі матэматык, замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1895), акад. Парыжскай АН (1887), праф. (1888)… 98 Пўасон Сімэон Дэні (Poisson Siméon Denis; 21.06.1781-25.04.1840), французскі навуковец. Асноўныя працы па тэарэтычнай і нябеснай механіцы, матэматыцы і матэматычнай фізіцы.… 99 Пэана Джузэпэ (Peano Giuseppe; 27.08.1858-20.04.1932), італьянскі матэматык, праф. (1890) Турынскага ўніверсітэта. Займаўся пытаннямі пра магчыма больш шырокія ўмовы… 100 Роль Мішэль (Rolle Michel; 21.04.1652-08.11.1719), французскі матэматык, акад. Парыжскай АН (1685). Аўтар «Трактата па алгебры» (1690), у якім развіў метад адасаблення…