-
1
адцінак — адбітак [Гарэцкі]
-
2
адылі — а пасля, а далей; аднак [Гарэцкі]
-
3
азука — праворны, шустры, бойкі [Гарэцкі]
-
4
азызнуць — прамерзнуць, празябнуць [Гарэцкі]
-
5
амбарас — непрыемныя турботы, непакой [Гарэцкі]
-
6
амягаць — знемагаць (ад смагі, смеху, жадання чаго-небудзь і г.д.) [Гарэцкі]
-
7
апокуль — гультай, абібок [Гарэцкі]
-
8
асець — сушыльня ў гумне (з падвальнай печчу) для прасушкі снапоў перад малацьбой [Гарэцкі]
-
9
асочнік — лясны служка, які асочваў звяроў (рабіў асочку, аблаву) і памагаў панам на паляванні [Сыракомля]
-
10
асцюлькі — тонкія доўгія шчаціністыя вусікі на каласах некаторых злакаў [Гарэцкі]
-
11
асцягла — заўзята; вельмі настойліва [Гарэцкі]
-
12
асьміна — старая мера аб'ёму (чаго-небудзь сыпкага), або ёмістасць на тры пуды збожжа [Сыракомля]
-
13
атора — дробная салома з абмалочанымі каласамі [Гарэцкі]
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць