-
1
лантух — страўнік [Гарэцкі]
-
2
латаць — лотас, вадзяная расліна з жоўтай кветкай [Гарэцкі]
-
3
латушка — гліняная або драўляная міска [Гарэцкі]
-
4
леска — плеценая агароджа з арэхавых ці яловых дубцоў (пруцікаў) [Гарэцкі]
-
5
лешка — града [Сыракомля]
-
6
лёхавіна, ж. Топкае балота.
На лёхавіне каровы вязнуць (Сл. Гродз.) - Гродз. [Шаблоўскі] -
7
луг — адвар з попелу [Гарэцкі]
-
8
лужкавіна, ж. Нізіна ў лесе.
Вон тою лужкавіною буў дубнік (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі] -
9
луміна, ж. Балота без кустоў.
Луміна завецца як балота без кустоў, чыстая балота і вада (СПЗБ) - Глыб. [Шаблоўскі] -
10
лучаць — злучаць; цэліцца; выпадкова пападаць у адпаведны час [Гарэцкі]
-
11
ляндрынкі — манпансье (ледзянцы) [Гарэцкі]
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць