-
81
гужаваць -жую, -жуеш, -жуе, незак. Круціцца, увівацца каля каго-н.
У Сяргея была старэйшая сястра, ужо нявеста... вакол якой гужавалі жаніхі. (У.Рубанаў) -
82
гулецкі -ая, -ае. Прызначаны для гульні, гульцоў.
Помнікі архітэктуры, нібы фішкі на гулецкім стале, вызначаюць не толькі каардынаты розных стыляў, але і іх кошт. (наша Ніва. 23.02.1998) -
83
гулёк -лька, м. Гулец.
І гулёк Міцька быў не заядлы, адно ў падкіднога дурня... (В.Карамазаў) -
84
гультайня -і, ж., зб. Гультаі.
Чым лепш падрыхтаваны шукальнік, тым менш будуць чапляцца да яго ідэалагічныя наглядчыкі, бо гэтая гультайня нічога, акрамя... ідэалагічных кантычак, не ведала. (У.Калеснік) -
85
гуляннік -а, м. Той, хто гуляе, прагульваецца.
«Трэба барджэй, барджэй выязджаць», - думаў Абдзіраловіч, седзячы ў сквэру і гледзячы на гуляннікаў. (М.Гарэцкі) -
86
гуркатаць -коча, незак. Гурчаць.
А воддаль па каменні таксама гуркатала б і шумела вада ў шпаркай бягні ручайкоў няроўных... (М.Гарэцкі) -
87
гурына -ы, ж. Гарус.
Часам трохі схаваецца [месік] за правідную болачку, што тонкімі фарботамі расцягнецца па ім, як вышываны ўсякаю гурынаю паркалёвы набожнік над абразом у святым хатнім куце. (М.Гарэцкі) -
88
густэрка -і, ж. Рыба сямейства карпавых; гусцяра.
Зрэдку на кручок траплялі густэркі, але часцей плоткі. (Звязда. 25.01.1973) -
89
гусцеж -у, м. Гушчар.
Людзі ягады бяруць, а яны, значыць, зашыліся ў гусцеж... (А.Масарэнка) -
90
гусціня -і, ж. Гушчыня.
Беларусь заўсёды была густа заселенай. Гітлераўскія фашысты падышлі да пытання разрэджання беларускага насельніцтва самым радыкальным спосабам - агнём і зброяй. (К.Акула) -
91
гучальны, гучлівы -ая, -ае. Які гучыць, можа гучаць.
Музыканты-фалькларысты рыхтуюць матэрыял для гучальнай анталогіі беларускай народнай музыкі. (Звязда. 27.10.1977) Пчаліна, як тая струніна-гучлівая, пераляцела вуліцу і ў садзе згубілася... (Я.Юхнавец) -
92
гучнагаварыльнік -а, м. Рэпрадуктар.
Вянчае ўсё не зорка, а гучнагаварыльнік, ці, як кажуць у народзе, «мацюгальнік». (С.Астраўцоў) -
93
гэтта прысл. Тут.
Усяго пакрысе Знойдзеце вы гэтта, - Пры сасе, пры касе Сабрана за лета. (Я.Купала) - Гэтта можна! - здалёк крычаў і паказваў рукою. - Гэтта пясок! (М.Лобан)
На запыт знайшлося 93 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць