-
1
мазгаваць — думаць, кеміць.
Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць. -
2
мазгаўня — галава.
У яго мазгаўня яшчэ добра варыць. -
3
мазолькі — мазгі.
Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць. -
4
мазьніца — пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы.
Такая праўда, што сучка дзёгаць з'ела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца. -
5
мазюка — чарвяк; яшчэ — так у малога называюць стручок.
Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць. -
6
майнейшы — імяніты, шляхетны.
Яго пані майнейшая, // Яна за ўсіх ладнейшая. -
7
макрата — мокрае, намоклае.
Перадзенуся, макрату сваю скіну. -
8
маладзік, поўната, сход; веташок, вятох, ветах — фазы месяца.
-
9
малебенка — каплічка.
На магільніку й малебенка невялічкая ёсь. -
10
малёхценькая — малюсенькая.
Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца. -
11
маліцца — прыкідвацца дзіцем.
Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца. -
12
малочнік — малачай.
Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена. -
13
маміца — матка (орган).
Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.) -
14
маніцца — абяцаць, дакляраваць.
Наелася буракоў, напілася квасу, // Манілася хлопцу даць - недабрала часу. -
15
маразявы — зябкі, золкі.
Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ. -
16
маркацінне — каціныя выдзяленні пад час марцавання.
Маркаціннем ўсё прасмярдзела. -
17
мармыль — пануры, незадаволены, бурклівы.
Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём. -
18
мароз — назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун.
-
19
маршчакі — зморшчыны.
Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца. -
20
масіяш — дападлівы.
Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы.
На запыт знайшлося 32 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць