-
21
маскаль — старавер; рускі.
У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя - на хаду бок праб'юць. -
22
матавіла — той, хто матляецца; яшчэ — мужчынская снасць.
Добра, што майго матавілы не было. Баба дзеда хараніла // І па дзеду плакала: // - А дзе ж тое матавіла, // Што па пузу мякала? -
23
матамэнды — абшарпанасць адзежыны.
Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца. -
24
матаркі — матузкі, завязкі, вяровачкі.
Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца. -
25
матрамоззе — лахманы, старызна.
Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа. -
26
матыляцца — ківацца, хістацца.
Не матыляйся, а то звалісся. -
27
махала — веер ці галінка адганяць камароў, мух.
Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся. -
28
мацак — моцнае яйка, якім б'юць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць - зубяць (аб зубы стукаюць); звычайна за яго слаба бярэцца фарба.
З добрым мацаком я ўсе яйкі пераб'ю. -
29
мацамэнды — прычандалле, рознае начынне.
Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам. -
30
мачлівая — дажджлівая.
Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць. -
31
мачонікі — грыбы, якія соляць (мочаць).
Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла. -
32
машарнікі — грыбы.
Ужо машарнічкі пайшлі па імхах.
На запыт знайшлося 32 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць