-
81
наўгрунь — бягом.
Бяжыць у Вушачу бягом-бягом, наўгрунь. Як пабег наўгрунь, дык я яго й недаждала. -
82
наўзмаш — з размаху.
Як ляснуў кулаком наўзмаш, аж стол падскочыў. -
83
наўра — навалач, нежаданыя, нечаканыя находжыя.
Як ехаць трэба збірацца, дык прысуніцца якая наўра - ня выгнаць. -
84
наўскапыта — наўскач, з усіх ног.
Коні нясуцца наўскапыта, даганяюць уцекачоў. -
85
наўскасік — наўскасяк.
Пашла цераз луг наўскасік. -
86
наўсцяж — бегчы адзін за адным.
Як пабеглі наўсцяж, дык і канца не відаць. -
87
націнаць — напіраць, настойваць.
На мяне бацька націнаў, каб я на вёсцы застаўся. -
88
націшка — употайкі, крадком.
Тады яны націшка міржкамі (на мігі) згаварыліся. -
89
нацяжку — цяжарная, якая хутка народзіць.
Калі там што было, а яна ўжо нацяжку. -
90
начарадзіцца — начапурыцца, прыбрацца.
Як начарадзіцца, дык не пазнаіш, куды тая старась дзяецца. -
91
начніцы — бяссонне.
Начніцы сягоння на ўсіх напалі, ніхто ні на волас не заснуў. -
92
нашармачка — надурніцу, дарма.
Усё жыццё так і пражыў нашармачка, нідзе не натужыўся, акрамя як за вуглом, перабраўшы лішняга. -
93
нашушэрыцца — наставіць поўсць.
Кот са страху ўвесь нашушэрыўся. -
94
нашчачком — нашча.
Нашчачком да споведзі ходзяць.
На запыт знайшлося 94 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць