-
201
сыра — халодна, зябка.
Дзяўчынку не пасадзіш на зямлю, сыра, а яна яшчэ ня ходзіць. -
202
сырапеня, сырапоня — толькі што ўкіслае малако.
Сырапеняй бульбу праганялі й добра павячэралі. Нешта смажыць цябе сягоння, налі сырапоні, пахмяліся. -
203
сыр'ё — гародніна.
Сыр'ё гэта возіць на сушылку здаваць. -
204
сырнасць — вільготнасць.
Пагода дрэнная, сырнасць стаіць. -
205
сырнік — садавіна.
Амлет цяжкі, з'есці якога сырніку карысна.
(Сырое - зялёнае.) -
206
сыцішча — тлустая страва.
Такога сыцішча многа не з'ясі. -
207
сыць — насычэнне, перанасычанасць; яшчэ — пыха.
Дай Бог мерную сыць: цукру - кус, а саломы - воз. Як чалавека возьміць сыць, дык ён угору сцыць. -
208
сыцюга, сыцель — сыты, адкормлены.
У гэтага сыцюгі тры падбародавічы. Сыцель сам сябе чуць носіць. -
209
сэндзіць — абгаворваць, пляткарыць.
Пра другіх сэндзіць, а сябе за святую маіць. -
210
сюбар — каханак, палюбоўнік, хахаль.
Да яе сюбары ходзюць, як у краму. -
211
сябрыцца — сябраваць.
Нячым біцца, лепі сябрыцца. -
212
сявалка — сявенька, сяўня.
Пакуль у жорнах сявалку жыта скруціла. -
213
сядзяка, сядэра — сядуха.
А яна не сядзяка, яшчэ ў грыбы сама ходзіць. Сядзі, сядэра, дома. -
214
сякар — сякерка.
Пеўню галаву атсячы сякара німа, дажыўся гаспадар. -
215
сякун — калючы вецер, часта з дажджом.
Вецер-сякун ня дасць ісці, аж слёзы высякаіць. Снег такі сякун, ад ягоных белых іскраў уваччу цёмна. -
216
сяло — так на Вушаччыне завуцца вечаровыя зборкі, паседзіны.
Пойдзім заўтра на сяло. На сяле смаляныя лаўкі (гэта значыць - цяжка адарвацца, каб пайсці дамоў). -
217
сямейны — хто клапоціцца пра сям'ю.
Іван сямейны, сям'ёю глядзіць. -
218
сянцо — маладое сена.
Накашавалі сена-сянца карові на ўсю зіму. -
219
сярылаўка — тоўстая кішка.
Апаследняя кішка, яе ніхто не накладаіць, сярылаўка (яе не выкарыстоўваюць на кілбасу). -
220
сяўбіт — занадта просты (мужык).
Дурны як сяўбіт.
На запыт знайшлося 220 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць