-
1
агадаць — здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ — наліць.
Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю. -
2
агалам — агулам.
Вішні агалам прадала. -
3
агаспадарыцца — завесці гаспадарку, стаць гаспадаром.
Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца. -
4
аглабіць — прыняволіць, прымусіць.
Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.
На запыт знайшлося 4 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць