-
1
угаркі — агаркі.
Папалілі ўсе шчэпачкі-ўгаркі, // А дажыдалі свае новае кухаркі. -
2
угледзіны — калі глядзяць маладую перад заручынамі.
Маладую на ўгледзінах усе ўпадабалі, гэткая красулля. -
3
угорыч — вугор.
Скрынку ўгорычаў наклаў і мне ўгорыча даў. -
4
угразіцца — пагражаць.
Як угразіўся яму, дык шоўкавым зробіўся. -
5
угрузіцца — пагрузіцца, улезці, змясціцца.
Пакуль узгрузілася ў таварняк, пакуль ўторкнулася, уся як мачонка стала. -
6
угумаваць — суцішыць, улагодзіць.
Пакуль яго ўгумавалі, самі з сябе вышлі.
На запыт знайшлося 6 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць