-
1
забагацець — зрабіцца багатым.
І забагацеў Мікіта, аж страшна. -
2
забарсаць — зашнураваць.
Чаравік разбарсаўся - развязаліся шнуркі. -
3
забарсні — халяўкі.
Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі). -
4
забаяцца — спалохацца.
А я забаялася, што не застану іх. -
5
заблажыць, зблажыць — зашкодзіць.
Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып'еш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць. -
6
забледыш — бледны, зніцелы.
Забледыша й вецер убакі водзіць. -
7
заблуд — аблуда, атлум.
Гарэлка заводзіць у заблуд іх. -
8
забражыцца — закіснуць, пачаць брадзіць.
Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся. -
9
забратаць — абкруціць.
Забратаў карову за рогі й павёў.
(Відаць, ад аброці.) -
10
забрусець — зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ — пра твар (з адценнем агіды).
У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела. -
11
забутэліцца — запіць.
Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. -
12
забыць — адбыць.
Паспела сваю радоўку забыць. -
13
забягалаўцы — хто забягае выпіць на хаду.
Забягалаўцы п'юць з чарак дый з карэлых яшчэ. -
14
забяліць, засівіць, прысівіць — трошкі забяліць булён, суп малаком.
Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака - толькі засівіць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней. -
15
завадзісты — пышны, багаты.
Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой. -
16
заваліцца — сканаць, памерці.
Не дачакаюцца, каб я завалілася. -
17
завінацца — шчыра ўвіхацца.
Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі. -
18
завітушкі — маладыя качаны капусты.
У мяне засталіся толькі завітушкі. -
19
завод — развядзенне, гадоўля.
Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая. -
20
заводлівая — купленая ці пакінутая на завод.
Гэта заводлівая карова.
На запыт знайшлося 102 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць