-
1
знакомасць — знаёмства, сяброўства.
Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў. -
2
зналопу — знянацку, з налёту.
Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў. -
3
знатка, знак — прыкметна, відно, памеціна.
Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак. -
4
знахопу — з наскоку, нечакана.
Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы. -
5
зніцець — змарнець, звяць, пабялець.
У бульбы каліўе зніцела ад такой пякоты.
(Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.) -
6
знові, знава — адразу, спачатку.
Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая. -
7
знячывелі — з перапуду, з нечаканкі.
Знячывелі аж заікацца стаў.
На запыт знайшлося 7 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць