1 Аналаў (параман), чатырохвугольная хуста з выявай крыжа, іншых знакаў пакут Хрыста; пакрывае грудзі і плечы; частка адзення манахаў. 2 Аналой (грэч. analogeion), у праваслаўнай царкве чатырохвугольны столік, часта з нахілам, на які ў час набажэнства кладуцца богаслужэбныя кнігі, абразы. 3 Анатомія пластычная, раздзел анатоміі, які вывучае прапорцыі чалавечага цела, жывёлы, птушак, залежнасць знешніх форм цела ад іх унутранай пабудовы і змен, якія ўзнікаюць… 4 Ангоб (франц. engobe), від керамічнага пакрыцця з тонка змолатай гліны, якім пакрываюць цалкам або размалёўваюць керамічныя вырабы перад абпальваннем. У Беларусі… 5 Андарак, спадніца беларускіх жанчын з шарсцяной ці паўшарсцяной тканіны ў падоўжныя ці папярочныя палосы, у клетку на вохрыстым, ружовым, вішнёвым, сінім, зялёным,… 6 Анёл (грэч. angelos - вястун), 1. Адпаведна Бібліі, бесцялесная духоўная істота, надзеленая розумам і свабоднай воляй. Іерархія А. налічвае 9 чыноў: Серафімы,… 7 Анімалістычны жанр (ад лац. animal - жывёла), жанр выяўленчага (скульптура, жывапіс, графіка) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творы якога адлюстроўваюць свет жывёлы.… 8 Ансамбль (ад франц. ensemble - літаральна разам, стройнае адзінства), гарманічнае адзінства, узаемная ўзгодненасць частак, кожная з якіх уяўляе сабой самастойнае… 9 Антаблемент (ад франц. entablement - надстолле, пакрыццё), сістэма верхніх гарызантальна размешчаных частак будынка, якія ляжаць на калонах. У класічнай архітэктуры… 10 Анты (ад лац. antae), тарцы бакавых сцен прамавугольнага ў плане будынка, паміж якімі ставіліся дзве калоны (храм у антах) у антычнай архітэктуры Грэцыі. … 11 Антымінс, чатырохвугольная льняная ці шаўковая хуста з выявамі сцэны «Палажэння ў труну» ў цэнтры і чатырох евангелістаў па вуглах. Як прадмет літургічнага ўжытку… 12 Анфілада (ад франц. enfilade - у рад па нітцы, ад file - рад), рад унутраных памяшканняў будынка, змешчаных па адной восі, якія злучаюцца паміж сабой дзвярнымі…