1 Аўра (аўрэола; ад грэч. aura - подых ветрыку, веянне), у іканапісе жывапісны кананічны прыём, у адпаведнасці з якім выявы Маці Боскай, Хрыста даюцца ў акружэнні… 2 Аўрэола, гл. Аўра. 3 Аўтагравюра (ад грэч. autos - сам і гравюра), гравюра, у якой друкарскую форму на дрэве, метале, лінолеуме выконвае сам мастак - аўтар кампазіцыі. Адрозніваюць аўталітаграфію.… 4 Аўталітаграфія (ад грэч. autos - сам і літаграфія), від літаграфіі, адпаведна якой выяву на камень наносіць мастак - аўтар. 5 Аўтапартрэт, выява жывапісцам, скульптарам, графікам самога сябе. Від партрэта. У выяўленчым мастацтве Беларусі А. атрымліваюць пашырэнне з кан. 18 ст.