1 Апак (лац. opacus - непразрысты), вышэйшы гатунак фаянсу. Знешне амаль не адрозніваецца ад фарфору, аднак мае порысты і непразрысты чарапок. 2 Апакаліпсічныя сюжэты (ад грэч. apokalypsis - адкрыццё), у выяўленчым мастацтве кампазіцыі, выкананыя на тэмы або звязаныя са зместам апошняй кнігі Бібліі - Апакаліпсіса, дзе… 3 Апартаменты (ад франц. appartement - кватэра), група памяшканняў, вылучаных у адзіны комплекс, для пражывання пэўнай асобы. У беларускім дойлідстве - з 17 ст. 4 Аплікацыя (ад лац. applicatio - прыкладванне), стварэнне мастацкіх твораў наклейваннем, нашываннем на тканіну, паперу, дрэва разнастайных па колеру і фактуры кавалачкаў… 5 Апона, назва дэкаратыўных тканін тыпу дываноў (арасы, габелены, макаты, каберцы), пашыраная ў Беларусі ў 16-18 стст.; выкарыстоўваліся для аздаблення сцен,… 6 Апостал (ад грэч. apostolos - пасланнік), 1. У раннехрысціянскай літаратуры вандроўны прапаведнік хрысціянства. Евангелле апавядае пра 12 апосталаў - бліжэйшых… 7 Апсіда (ад грэч. apsis (apsidos) - скляпенне, дуга, наўкруг, арка), выступ будынка паўкруглай, часам шматвугольнай, формы, пакрыты паўкупалам ці самкнёным паўскляпеннем.…