1 Царства, вышэйшы ранг пры раянаванні сушы і Сусветнага акіяна (у біягеаграфіі). 2 «Цвіценне» вады, масавае развіццё фітапланктону, якое выклікае змяненне афарбоўкі вады. Працэс абумоўлены значным павелічэннем канцэнтрацыі мінеральных пажыўных рэчываў,… 3 Цеплавы баланс Зямлі, супастаўленне колькасці прыходзячай і расходуемай сонечнай энергіі на пэўным участку зямной паверхні. 4 Цеплапрадукцыя, утварэнне цяпла ў жывёльным арганізме ў выніку тканкавага энергаабмену (працэсаў дыхання, стрававання і работы мышцаў). 5 Цунамі, сейсмічныя хістанні тоўшчы вады ў акіяне або моры ў выглядзе доўгаперыядычных хваль, якія выклікаюцца землетрасеннем на дне або вывяржэннем падводных… 6 Цыкл актыўнасці (цыклічнасць; ад грэч. kyklos - круг), перыядычныя змяненні характару паводзін і фізіялагічных працэсаў у жывёл, выкліканыя зменай умоў існавання. Найбольш… 7 Цыкламарфоз (ад грэч. kyklos - круг і morphe - форма), перыядычныя сезонныя змяненні ў будове цела асобных відаў планктонных арганізмаў, звязаныя са змяненнем тэмпературы,… 8 Цыкл біягеахімічны, кругаварот хімічных элементаў з неарганічнай прыроды праз жывёльныя і раслінныя арганізмы назад у неарганічнае асяроддзе. 9 Цыклічнасць змены (сукцэсіі), дынамічная змена згуртаванняў, абумоўленая перыядычнымі змяненнямі асяроддзя пражывання. 10 Цыклоны (ад грэч. kyklon - які кружыцца), вялікія аб'ёмы паветра з паніжаным ціскам у цэнтры, якія перамяшчаюцца ў трапасферы. Скорасць руху - каля 20 м/с і большая.… 11 Цыркадныя рытмы (ад лац. circa - каля і edis - дзень), змяненні інтэнсіўнасці і характару біялагічных працэсаў і з'яў, якія паўтараюцца, г.зн. здольнасць арганізмаў паўтараць… 12 Цыркарытмы (ад лац. circa - каля і рытмы), частка біялагічных рытмаў з перыядамі, блізкімі да геаграфічных канстантаў: сонечных сутак (24 г.), месячных сутак (24,8… 13 Цыркуляцыя (ад лац. circulatio - кругавярчэнне), перамяшчэнне павстраных або водных мас, выкліканае градыентам тэмпературы, ціску і г.д., на вялікай плошчы. 14 Цыянабактэрыі (ад грэч. kyanos - сіні і бактэрыі), група фотатрофных пракарыётных арганізмаў, традыцыйна называемых сінезялёнымі водарасцямі. Падставай для аднясення… 15 Цэнабіёз, сумеснае жыццё арганізмаў у згуртаваннях. 16 Цэнабіёнт, арганізм як член згуртавання. 17 Цэнобій (ад грэч. koinos - агульны і bios - жыццё), калоніі аднаклетачных арганізмаў з дыферэнцыроўкай функцый паміж асобнымі групамі асобін (у вольваксавых).… 18 Цэноз (ад грэч. koinos - агульны), любое згуртаванне арганізмаў. Вылучаюць зоацэнозы (згуртаванні жывёл), фітацэнозы (згуртаванні раслін), мікробныя цэнозы.…