1 Эвазія кіслароду (ад лац. evasio - адыход), выхад кіслароду з вады ў атмасферу. 2 Эвалюцыйная экалогія, раздзел экалогіі, які вывучае эвалюцыю відаў у сувязі з фактарамі знешняга асяроддзя, а таксама эвалюцыю біяцэнозаў і экасістэм. 3 Эвапатранспірацыя, сумарнае выпарэнне; колькасць вільгаці, якая пераходзіць у атмасферу ў выглядзе пары ў выніку транспірацыі раслін і фізічнага выпарэння з глебы і з паверхні… 4 Эдасфера (ад грэч. edaphos - аснова, глеба і sphaira - сфера), акружаючая асобны арганізм прастора, на якую ён аказвае ўплыў у выніку сваёй жыццядзейнасці (ствараючы,… 5 Эдафабіёнты, арганізмы, якія жывуць у грунце (глебе). Прыклад - дажджавыя чэрві. 6 Эдафічныя фактары (ад грэч. edaphos - глеба), глебавыя ўмовы, якія ўплываюць на жыццё і распаўсюджванне жывёл; адзін з комплексаў абіятычных фактараў. 7 Эдыфікатары (ад лац. aedificator - будаўнік), віды раслін з моцна выяўленай асяроддзеўтваральнай здольнасцю, якія пераважаюць у фітацэнозах. Так, Э. паўднёвых палёў… 8 Эйкумена (ад грэч. oikumene - заселеная зямля), частка зямной паверхні, заселеная людзьмі. 9 Экабіяморфа (ад грэч. oikos - жыллё, месцазнаходжанне; bios - жыццё і morphe - выгляд, форма), пэўны тып прыстасавальнай структуры раслін і звязаных з ёй фізіялагічных… 10 Экалагізацыя, працэс няўхільнага і паслядоўнага ўкаранення сістэм тэхналагічных і інш. рашэнняў, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць выкарыстання прыродных рэсурсаў… 11 Экалагічная вайна, спосаб вядзення ваенных дзеянняў, накіраваных на разбурэнне прыроднага асяроддзя. 12 Экалагічная валентнасць, ступень прыстасаванасці віду да змяненняў умоў асяроддзя. Выражаецца ў раздзяленні арганізмаў на эўрыбіёнтаў, стэнабіёнтаў і мезабіёнтаў, г.зн. відаў… 13 Экалагічная ёмістасць экасістэмы, сукупнасць жыццёва неабходных умоў, якія забяспечваюць дадзеную велічыню максімальнай колькасці папуляцыі. Калі колькасць віду ўзрасце за межы ёмістасці… 14 Экалагічная занальнасць вадаёмаў, наяўнасць у вадаёме зон, заселеных рознымі арганізмамі і іх згуртаваннямі. У аснове Э. з. в. ляжыць змяненне фактараў знешняга асяроддзя (тэмпературы,… 15 Экалагічная нараджальнасць, павелічэнне папуляцыі пры фактычных або спецыфічных умовах асяроддзя. 16 Экалагічная ніша, сукупнасць усіх фактараў асяроддзя, у межах якіх магчыма існаванне віду ў прыродзе. У асяроддзі від займае пэўнае месца, якое абумоўлена яго патрэбнасцю… 17 Экалагічная піраміда, графічны відарыс (мадэль у выглядзе прамавугольнікаў, пастаўленых адзін на адзін) убывання колькасці, біямасы або энергіі асобін ад першага асноўнага… 18 Экалагічная пластычнасць, тое ж, што і экалагічная валентнасць. 19 Экалагічная прадукцыйнасць экасістэмы, адносіна колькасці энергіі, якая атрымліваецца з некаторага трафічнага ўзроўню, да колькасці энергіі, якая паступае на трафічны ўзровень, у адзінку часу.… 20 Экалагічная раўнавага, устойлівыя (збалансаваныя) суадносіны ўзаемапрыстасаваных відаў арганізмаў, а таксама працэсаў прадукцыі і дэструкцыі ў экасістэме. У аснове Э. р. ляжыць…