1 Хадаль (хадальная зона), глыбіні Сусветнага акіяна, большыя за 6000-7000 м (жалабы, упадзіны). 2 Хадапелагіяль, водная маса, якая запаўняе глыбокія ўпадзіны хадальнага паверха, пачынаючы з глыбіні 6000-7000 м і да самых вялікіх вядомых глыбінь. 3 Хазмафіты (ад грэч. chasma - глыбокая расколіна і phyton - расліна), расліны, здольныя расці на малой колькасці субстрату (у паглыбленнях і расколінах скал). Тыповымі… 4 Халадастойкасць, здольнасць раслін пераносіць нізкія тэмпературы (-1...-10°C) і не траціць жыццяздольнасці пры замаразках. 5 Халаднакроўныя жывёлы, тое ж, што і пайкілатэрмныя жывёлы. 6 Хамефіты (ад грэч. chamai - на зямлі і phyton - расліна), жыццёвая форма раслін, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца блізка да паверхні зямлі (на вышыні 20-30… 7 Харалогія (ад грэч. choros - месца і ...логія), раздзел біягеаграфіі, які вывучае прасторавае размяшчэнне арганізмаў і іх згуртаванняў. 8 Харчовая сетка, разнастайнасць харчовых узаемаадносін паміж арганізмамі ў экасістэме. Адна з важнейшых асаблівасцей Х. с. заключаецца ў тым, што ў пераважнай большасці… 9 Харчовыя ланцугі (ланцугі харчавання), рад арганізмаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў і інш.), у якім кожнае папярэдняе звяно служыць ежай для наступнага. Напр., фітапланктон… 10 Хвалі жыцця, ваганні колькасці асобін, характэрныя для любой папуляцыі жывых арганізмаў. Могуць быць сезоннымі (перыядычнымі), генетычна абумоўленымі, і несезоннымі… 11 Хема... (ад грэч. chemeia - хімія), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да хіміі або хімічных працэсаў. 12 Хемарэцэптары (ад хема... і лац. receptor - які прымае), адчувальныя клеткі і структуры, з дапамогай якіх арганізм успрымае істотныя для жыццядзейнасці хімічныя рэчывы… 13 Хемарэцэпцыя (ад хема... і лац. receptio - прыняцце), успрыманне аднаклетачнымі арганізмамі або спецыялізаванымі клеткамі мнагаклетачных арганізмаў важных для іх жыццядзейнасці… 14 Хемасінтэз (ад хема... і грэч. synthesis - злучэнне), працэс утварэння арганічных рэчываў некаторымі групамі бактэрый з CO2 за кошт акіслення неарганічных злучэнняў… 15 Хематаксіс, рух арганізмаў паддзеяннем хімічных фактараў. 16 Хематрапізм, роставая рухальная рэакцыя органаў раслін (выгібанне) пад уплывам якіх-небудзь хімічных рэчываў, вільготнасці (гідратрапізм), кіслароду (аэратрапізм).… 17 Хематрофныя бактэрыі, хемасінтэзуючыя мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюць у якасці крыніцы энергіі рэакцыю акіслення некаторых мінеральных злучэнняў. Іх існаванне было адкрыта… 18 Хімера (ад грэч. Chimaira - міфічная пачвара з галавой ільва, тулавам казы і хвастом дракона), арганізм, які спалучае ў сабе клеткі, тканкі, органы або часткі… 19 Хіянафілы (ад грэч. chion - снег і ...філ), расліны і жывёлы, якія насяляюць месцы са снежнымі зімамі і валодаюць адпаведнымі прыстасаваннямі для жыцця ў гэтых… 20 Хіянафіты (ад грэч. chion - снег і ...фіты), расліны, якія развіваюцца на паверхні снегу або лёду.