1 Хадаль (хадальная зона), глыбіні Сусветнага акіяна, большыя за 6000-7000 м (жалабы, упадзіны). 2 Хадапелагіяль, водная маса, якая запаўняе глыбокія ўпадзіны хадальнага паверха, пачынаючы з глыбіні 6000-7000 м і да самых вялікіх вядомых глыбінь. 3 Хазмафіты (ад грэч. chasma - глыбокая расколіна і phyton - расліна), расліны, здольныя расці на малой колькасці субстрату (у паглыбленнях і расколінах скал). Тыповымі… 4 Халадастойкасць, здольнасць раслін пераносіць нізкія тэмпературы (-1...-10°C) і не траціць жыццяздольнасці пры замаразках. 5 Халаднакроўныя жывёлы, тое ж, што і пайкілатэрмныя жывёлы. 6 Хамефіты (ад грэч. chamai - на зямлі і phyton - расліна), жыццёвая форма раслін, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца блізка да паверхні зямлі (на вышыні 20-30… 7 Харалогія (ад грэч. choros - месца і ...логія), раздзел біягеаграфіі, які вывучае прасторавае размяшчэнне арганізмаў і іх згуртаванняў. 8 Харчовая сетка, разнастайнасць харчовых узаемаадносін паміж арганізмамі ў экасістэме. Адна з важнейшых асаблівасцей Х. с. заключаецца ў тым, што ў пераважнай большасці… 9 Харчовыя ланцугі (ланцугі харчавання), рад арганізмаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў і інш.), у якім кожнае папярэдняе звяно служыць ежай для наступнага. Напр., фітапланктон…