На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    ніва
    Жызнь шчо ніва, усё бувае. Прык. Пра разнастайнасць жыццёвых праяў. БФГ, 171.
    На вяку як на доўгай ніве: зелля, якога хочаш. Сен., Ваўк. Прык. Пра разнастайнасць жыццёвых праяў, а таксама пра вельмі розных людзей, якія трапляюцца чалавеку на яго жыццёвым шляху. АВНЛ; ЛЦ, 113.
  2. 2
    нігер
    чорны бы нігер. Драг., Слуцк. Пра некага цёмнага, смуглага, загарэлага. Нар. лекс., 222; Сержпутоўскі 1999, 12, 13.
  3. 3
    ніізьвесна
    як ніізьвесна хто. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца не так, як усе, моцна вылучаецца. Юрчанка 1998, 58.
  4. 4
    нітачка
    Бяда па бядзе як па нітаццы ідзе. Памянш. Валож., Рэч., Смарг., Лаг. Прык. Пра беды, што змяняюць адна адну ў жыцці чалавека. Tyszkiewicz, 430; Шпилевский, 176; Dybowski 6; Hoc., 12; Federowski, 251; МК, 150; СЦБ, 236.
    як па нітаццы перад кім хадзіць. Памянш. Гродз. Пра чалавека, які трымаецца дысцыплінавана, пакорліва. Цыхун, 31.
    як ниточка. Памянш. Смал. п. Спачув. Пра моцна худога чалавека. Добр., Смол., 488.
  5. 5
    нітка
    тоненькі як нітка. Лаг. Пра тоненькага, схудалага чалавека. Гілевіч, 52.
    як нітка з іголкай: куды ён, туды і яна. Рэч. Пра дружных, спагадлівых сужонкаў. ЛЦ, 84.
    Ад сьніткі ногі як ніткі. Пра некаларыйнасць веснавой стравы бедных, што не маюць хлеба, а харчуюцца сніткай. Варлыга, 15.
    зблытацца як ніткі. Няўхв. Пра заблытанасць нейкай справы. Янк., 408.
  6. 6
    ніцы
    наравіць каму як ніцай скулкі. Гл. скулка.
    хадзіць як ніцы. Няўхв. Пра згорбленага, няўпэўненага чалавека, які нібы прызнае якуюсь віну. Станкевіч, 775.
  7. 7
    ніць
    як ніці плёнтаць. Бераст. Няўхв. Пра нелагічную, блытаную гаворку. Даніловіч, 238. ≺ Плёнтаць - параўн. польск. plątać ‘блытаць, зблытваць’.
  8. 8
    нічога
    худы як ніколі нічога не еўшы. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Federowski, 55.
    як тры дні нічога не еў. Краснап. Няўхв. Пра вельмі галоднага чалавека. Бялькевіч, 233.

Паведаміць пра недакладнасьць