На запыт знайшлося 172 артыкулы

  1. 101
    розлой — паводка, разліў
  2. 102
    розмаитый — розны, разнастайны
  3. 103
    розметати — раскідаць, разваліць
  4. 104
    розметование — разбурэнне, раскідванне, зруйнаванне
  5. 105
    розмирье
    1. варожасць, нязгода;
    2. вайна, ваенны час
  6. 106
    розность
    1. адрозненне;
    2. нязгода, разыходжанне
  7. 107
    розправа — разбор судовай справы
  8. 108
    розрухъ
    1. раскол, адшчапенства;
    2. разбурэнне, развал;
    3. беспарадак
  9. 109
    розрядца — распарадчык
  10. 110
    розсказанье — загад
  11. 111
    розсудокъ
    1. разгляд справы ў судзе;
    2. рашэнне суда;
    ˜ розсудокъ правны — судовае рашэнне
  12. 112
    розтята — (рана) сечаная рана
  13. 113
    розтять — рассекчы
  14. 114
    розумяный — лічаны
  15. 115
    розшиховатися — перастроіцца, памяняць страявы парадак (пра войска)
  16. 116
    ройстъ — зарослае хмызам балоцістае месца
  17. 117
    рокотати — гучаць, грымець
  18. 118
    рокошъ — бунт, мяцеж
  19. 119
    рокуючый дзеепрысл. — размаўляючы, абяцаючы
  20. 120
    рокъ
    1. год;
    2. пэўны тэрмін, час
    ˜ рокъ завитый — час яўкі ў суд
    ˜ рокъ замероный — тэрмін, у які належала разгледзець справу ў судзе або выканаць пэўнае дзеянне
    ˜ рокъ лицовый — скарочаны тэрмін яўкі ў суд для злодзея, узятага з доказамі злачынства
    ˜ роки земские — тэрміны судаводства ў земскіх судах
    ˜ роки статутовые — тэрмін унясення платы за выйгрыш справы ў судзе

Паведаміць пра недакладнасьць