1 Негатыўны геном (сін. адмоўны геном), гл. генетыка вірусаў. 2 Негатыўныя бляшкі, астраўкі выжыўшых клетак сярод пашкоджанага вірусам манаслоя культуры клетак. Выкарыстоўваюць для выяўлення DI-часцінак. 3 Негенетычная актывацыя, рэактывацыя згубіўшага інфекцыйнасць віруса за кошт камплементацыі. 4 Нейрамінідаза, фермент, які адшчапляе N-ацэтылнейрамінавую кіслату ад глікапратэідаў абалонак жывёльных клетак і тым самым парушае іх пранікальнасць. Змяшчаецца ў пепламерах,… 5 Нейратропнасць, уласцівасць пераважнага размнажэння вірусаў у клетках нервовай сістэмы, абумоўленая пастаяннай прысутнасцю на іх паверхні рэцэптараў, камплементарных… 6 Нейтралізацыя вірусаў, страта вірусамі інфекцыйнай актыўнасці ў выніку ўздзеяння якіх-небудзь фактараў, напрыклад, антыцел. Выкарыстоўваецца ў рэакцыі нейтралізацыі.