1 Абартыўная лізагенная інфекцыя, гл. лізагенія. 2 Абартыўная літычная інфекцыя, інфекцыя, якая заканчваецца лізісам клетак-гаспадароў яшчэ да ўтварэння новай генерацыі вірыёнаў. Наступае з прычыны залішняга падаўлення метабалізму… 3 Адваротная транскрыптаза (сін. рэвертаза, РНК-залежная ДНК-полімераза), фермент, які ажыццяўляе ўтварэнне ДНК-копіі ў РНК-геномных вірусаў. Сустракаецца ў некаторых РНК-вірусах,… 4 Адзёр, вострае высокакантагіёзнае захворванне дзяцей, якое выклікаецца марбілівірусам. Заражэнне адбываецца кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд - 9-11 дзён.… 5 Адсорбцыя, 1) неспецыфічны працэс прымацавання вірыёнаў да паверхні клетак і цвёрдых цел. Множная адсорбцыя вірыёнаў на паверхні клетак можа прывесці да таксічнага… 6 Адэнаасацыяваныя вірусы (ААВ), дэфектныя сатэлітныя парвавірусы, размнажэнне якіх кантралюецца геномам адэнавірусаў. 7 Адэнавірусныя інфекцыі, інфекцыі млекакормячых і птушак, выкліканыя адэнавірусам (гл. адэнавірусы). У людзей працякаюць у выглядзе вострай або радзей хранічнай бессімптомнай… 8 Адэнавірусы, сямейства простых ДНК-геномных вірусаў - паразітаў млекакормячых (маст А) і птушак (авіа А). Вірыён мае форму ікасаэдра дыяметрам 70-90 нм. Геном адэнавірусаў… 9 Актынафагі, бактэрыяфагі актынаміцэтаў. 10 Альфа-вірусы, род з сямейства тогавірусаў. Уключае больш за 20 вірусаў, якія адрозніваюцца па антыгенных і біялагічных уласцівасцях. Некалькі відаў патагенныя для… 11 Альфа-герпесвірусы, падсямейства герпесвірусаў. Серавары 1-га і 2-га тыпаў выклікаюць у чалавека просты герпес, 3-га тыпу - ветраную воспу і апяразальны герпес. Першы і… 12 Амантадзін, 1-амантанаміна гідрахларыд - хіміяпрэпарат, які выкарыстоўваецца для прафілактыкі захворвання грыпам А. Інгібіруе прымацаванне віруса да мембраны клеткі… 13 Анкагеннасць вірусаў, уласцівасць вірусаў пераўтвараць нармальную клетку ў пухлінную. Характэрная для анкагенных і некаторых інфекцыйных вірусаў. Вызначаецца на спецыяльных… 14 Анкагенныя вірусы, РНК- і ДНК-геномныя вірусы, якія выклікаюць развіццё злаякасных пухлін у млекакормячых, птушак і іншых пазваночных жывёл. 15 Анкагены, гены ці сукупнасць генаў, уключаных у вірусны або клетачны геном, прадукты якіх могуць выклікаць пухлінную трансфармацыю клеткі. Вірусныя анкагены ўваходзяць… 16 Анкорнавірусы, падсямейства рэтравірусаў. Вірыён мае сферычную форму, памер 80-110 нм. Нуклеоід складаецца з дзвюх копій лінейнага аднанітачнага негатыўнага РНК-генома,… 17 Антыгенны дрэйф, частковае змяненне антыгеннай спецыфічнасці вірусных бялкоў, якое звычайна выклікаецца кропкавымі мутацыямі. 18 Антыгенны зрух, змяненні ў антыгенным саставе віруса, якія выклікаюцца ўключэннем у вірусны геном генетычнага матэрыялу ад роднаснага віруса. 19 Антыгенны шыфт, поўная змена антыгеннай спецыфічнасці вірусных бялкоў, напрыклад, гемаглютыніну або нейрамінідазы віруса грыпу A. Абумоўлена мутацыяй або ўтварэннем… 20 Антыгены, вірыёны, бялкі суперкапсіду, капсіду, сярэднія неструктурныя вірусныя бялкі, якія індуцыруюць імунны адказ. Нуклеінавыя кіслоты антыгеннай актыўнасцю…