1 Таксаномія вірусаў, паводле сучаснай універсальнай сістэмы, для таксаноміі вірусаў умоўна выбраны тры іерархічныя ўзроўні: сямейства, род і від. Унутрывідавыя таксоны абазначаны… 2 Таксічнасць вірусаў, з'ява парушэння метабалізму або гібелі клетак у выніку множнай адсорбцыі вірыёнаў на іх мембранах. У адрозненне ад ЦПД таксічнасць вірусаў не звязана… 3 Т-антыгены (тумар-антыгены), антыгены пухлінных клетак, якія адрозніваюцца ад антыгенаў нармальных клетак гэтага тыпу і структурных антыгенаў анкагенных вірусаў.… 4 Тканкавыя культуры, гл. арганныя культуры. 5 Тогавірусы, сямейства складаных РНК-геномных вірусаў. Вірыёны маюць сферычную форму, памеры 40-70 нм. Геном прадстаўлены суцэльнай аднанітачнай пазітыўнай РНК. Капсід… 6 Трансдукцыя, працэс перадачы генетычнага матэрыялу ад бактэрыі-донара да бактэрыі-рэцыпіента з дапамогай умеранага фага. 7 Трансдуцыйныя фагі, група ўмераных ДНК-фагаў, якія здольныя пераносіць генетычны матэрыял ад аднаго гаспадара (донара) другому гаспадару (рэцыпіенту), што часта суправаджаецца… 8 Транскрыпцыя, працэс пераносу генетычнай інфармацыі з генома на іРНК. Ажыццяўляецца полімеразамі (гл. полімеразы вірусныя). У плюс-РНК-геномных вірусаў геномная РНК… 9 Трансляцыя, працэс утварэння поліпептыднага ланцужка на асацыіраванай з рыбасомамі іРНК. 10 Трансфармацыя, з'ява змянення ўласцівасцей заражанай вірусам клеткі. Звычайна адбываецца ў выпадках інтэграцыі ўсяго або часткі віруснага генома з геномам клеткі-гаспадара.… 11 Трансфекцыя, заражэнне клетак шляхам увядзення геномных і субгеномных малекул вірусных ДНК. 12 Трапізм вірусаў, здольнасць вірусаў размнажацца ў якім-небудзь адным (монатрапізм) або некалькіх (пантрапізм) тыпах клетак арганізма гаспадара. Абумоўлены тым, што для… 13 Тропнасць клетачная, здольнасць клетак забяспечыць размнажэнне вызначаных вірусаў. Вызначаецца камплементарнасцю спецыяльных рэцэптараў клеткі і антырэцэптараў вірыёна, а… 14 Тып сіметрыі, спосаб укладання капсамераў у капсідзе. Пры спіральным тыпе сіметрыі капсамеры ўкладваюцца ўздоўж лінейна выцягнутай малекулы НК, пры кубаідальным тыпе… 15 Тэмпературныя мутанты, мутанты, якія адрозніваюцца ад зыходнага штама па тэрмачуллівасці інфекцыйных уласцівасцей. Тэмпературныя мутанты, якія адаптаваны да холаду (ts-мутанты),… 16 Тэратагеннае дзеянне, дзеянне вірусаў, якое пашкоджвае плод пры вірусных інфекцыях жанчын у першыя два месяцы цяжарнасці. Праяўляецца ў гібелі плода або развіцці прыроджанай…