1 Саркома Капашы, злаякаснае пухліннае захворванне з пераважным паражэннем скуры ў пажылых людзей. Часта ўскладняе цячэнне СНІД. 2 Свінка (сін. заўшніца), гл. паратыт эпідэмічны. 3 Сегментаваны геном, геном, які складаецца з некалькіх сегментаў (малекул) вірыённай НК. Кожны сегмент кадуе сінтэз аднаго, радзей двух вірусных бялкоў (гл. поліплаідыя).… 4 Серавар (сін. сератып), інфравідавы таксон, у аснове якога ляжаць адрозненні ў антыгеннай спецыфічнасці штамаў аднаго і таго ж віду. Устанаўліваецца з дапамогай… 5 Сералагічная дыягностыка вірусных інекцый, сукупнасць сералагічных рэакцый, якія выкарыстоўваюць для ўстанаўлення нарастання цітру антыцел у сываратцы хворых людзей у працэсе захворвання і праз… 6 Сералагічныя рэакцыі, прабірачныя рэакцыі спецыфічнага ўзаемадзеяння антыгенаў і антыцел. Выкарыстоўваюць для ідэнтыфікацыі антыцел і антыгенаў, а таксама для выяўлення іх… 7 Серапрафілактыка, спосаб прафілактыкі інфекцыйных захворванняў шляхам стварэння пасіўнага супрацьвіруснага імунітэту з дапамогай увядзення імунных сываратачных прэпаратаў.… 8 Сератэрапія, спосаб лячэння інфекцыйных хвароб шляхам увядзення пацыенту сываратачных імунных прэпаратаў. 9 Сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД), цяжкае эпідэмічнае віруснае захворванне чалавека, якое прыводзіць да цяжкага паражэння імуннай сістэмы і асацыіраваных з ім апартуністычных інфекцый.… 10 Скрэйпі, павольная інфекцыя авечак, якая працякае па тыпе хранічнай лятальнай атаксіі. Выклікаецца прыёнам. 11 Сплайсінг, працэс «сшывання» кадуемых участкаў (экзонаў) пасля выразання з першаснага транскрыпта паслядоўнасцей, якія не нясуць ніякай інфармацыі (інтронаў). … 12 Спумавірусы, «пеністыя» вірусы падсямейства рэтравірусаў. Частыя кантамінанты першасных клетачных культур, якія выклікаюць у культуры клетак пеністую дэгенерацыю.… 13 Стрыжань, 1) сінонім нуклеакапсіду; 2) структура вірыёна, якая складаецца з НК і асацыіраваных з ёй бялкоў і паслядоўнасцей нуклеатыдаў. Размяшчаецца ў цэнтры… 14 Субансамблі, прамежныя прадукты зборкі структур складаных вірусаў, напрыклад, пракапсіду. 15 Суперінфекцыя, паўторнае заражэнне інфіцыраванага арганізма або культур клетак тым жа відам віруса. 16 Суперкапсід, знешняя абалонка складаных вірусаў. Размяшчаецца паверх капсіду. Складаецца з мембраннага бялку, аднаго-двух слаёў ліпідаў і пепласу. Пры апрацоўцы эфірам… 17 Супрацьвірусныя інгібітары, 1) мукапратэіды і ліпапратэіды біялагічных вадкасцей, якія блакуюць працэс прымацавання вірусаў да клетачных мембран; 2) хімічныя рэчывы, якія тармозяць… 18 Сываратачны гепатыт, гл. гепатыт A.